Перайсці да зместу

Няслуха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Няслуха
Характарыстыка
Даўжыня 32 км
Басейн 422 км²
Расход вады 1,5 м³/с (вусце)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°09′53,9″ пн. ш. 25°14′54,11″ у. д.HGЯO
Вусце Піна
 • Каардынаты 52°03′26,30″ пн. ш. 25°39′05,38″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,51 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Піна → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
physical
Няслуха
Няслуха
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Няслу́ха, Неслуха — рака ў Драгічынскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Піна. У верхнім цячэнні называецца Стрымня.

На думку У. Тапарова, гідранімічны аналаг назвы Няслуха — верхнепадняпроўскія рачныя назвы Несла і Неслаўка, верагодна, з балцкага (Лер-Сплавінскі лічыў назву Неслаўка славянскай)[1].

Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[ru][2] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)[3].

Даўжыня 32 км[4]. Плошча вадазбору 422 км²[5]. Сярэднегадавы расход у вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Заплессе Драгічынскага раёна, у верхнім цячэнні называецца Стрымня. Цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце насупраць вёскі Патапавічы Іванаўскага раёна. Асноўныя прытокі — Самароўка і Струга (леваруч).

Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м. Берагі стромкія, пясчаныя, вышынёй 2–3 м.

На перыяд вясновага разводдзя прыпадае каля 30 % аб’ёму гадавога сцёку. Максімальны ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, максімальная вышыня над межанным узроўнем 2,6 м. Вясновы крыгаход 1–3 сутак.

Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198—199.
  2. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  4. Агульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 верасня 2021. (руск.)
  5. Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 22 верасня 2021. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Дрогичинский район: карта. Дрогичин: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3 000 экз.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Ивановский район: карта. Иваново: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз.