Оскар Какошка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Оскар Какошка
ням.: Oskar Kokoschka
Партрэт
Род дзейнасці мастак, драматург, паэт, выкладчык універсітэта, дызайнер, графік, рысавальнік
Дата нараджэння 1 сакавіка 1886(1886-03-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1980(1980-02-22)[1][2][…] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Оскар Какошка на Вікісховішчы

Оскар Какошка (ням.: Oskar Kokoschka; 1 сакавіка 1886, Пёхларн, Аўстра-Венгрыя — 22 лютага 1980, Вільнёў, Швейцарыя) — аўстрыйскі мастак і пісьменнік чэшскага паходжання, найбуйнейшая фігура аўстрыйскага экспрэсіянізму.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Па бацьку належаў да роду вядомых пражскіх ювеліраў. У 1903—1909 вучыўся ў Венскай школе мастацтваў і рамёстваў, сярод яго выкладчыкаў былі Густаў Клімт і Карл Ота Чэшка. У 1908 годзе Какошка скандальна дэбютуе сваімі творамі на мастацкай выставе, арганізаванай у Вене паплечнікамі Клімта. Пастаноўка драмы Какошкі «Забойца, надзея жанчын» (1907) на венскай сцэне выклікала скандал (у 1921 годзе Паўль Хіндэміт напісаў оперу на яе аснове).

За Какошку заступаўся вядомы венскі архітэктар Адольф Лоас (партрэт якога ён напісаў); да гэтага перыяду адносяцца таксама партрэты венскіх знакамітасцяў (Карл Краўс і інш.). У 1910 г. ён зблізіўся ў Берліне з экспрэсіянісцкай групай «Штурм», пазнаёміўся з Кандзінскім.

У 1911—1913 гг. Какошка перажыў бурны раман з вядомай венскай прыгажуняй Альмай Малер, на той момант — удавой знакамітага кампазітара і дырыжора Густава Малера (пазней яна была замужам за архітэктарам Вальтэрам Гропіусам, а затым — за Францам Верфелем). Няздольны пазбавіцца ад пакутлівых успамінаў пра яе, Какошка ў 1919 годзе замовіў майстру ў Штутгарце жаночую ляльку ў натуральную велічыню, якую пазней апісаў у кнізе «Фетыш» (1925). Ён прысвяціў Альме адну з лепшых сваіх карцін — «Нявеста ветру». Пад гэтай жа назвай у 2001 годзе выйшаў мастацкі фільм Бруса Берэсфорда «Нявеста ветру» (англ. Bride of the Wind), у якім знайшлі адлюстраванне іх узаемаадносіны.

Какошка ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў паранены ў 1915 г. на Галіцыйскім фронце, перажыў палон, прызнаны лекарамі псіхічна нестабільным. У 1916 Какошка пазнаёміўся з Гофмансталем і Рыльке. Уражанні ад вайны ўвайшлі ў драму «Іоў» (1917). У 1919—1924 гг. Какошка быў прафесарам Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў. Па яго драме «Арфей і Эўрыдыка» (1919) напісана опера Эрнста Кшэнека (1923).

У 1922 годзе напісаў партрэт актрысы Марыі Орскай, які зараз захоўваецца ў выглядзе літаграфій у некалькіх музеях. У 1922 і 1932 гг. працы мастака ўдзельнічалі ў Венскай Біенале.

Пра мастака адмоўна адгукаўся Мусаліні, якога падтрымалі пранацысцкія ўлады ў Вене. У 1937 годзе карціны Какошкі фігуравалі на вядомай прапагандысцкай выставе «Дэгенератыўнае мастацтва», арганізаванай нацыстамі.

У 1934 Какошка пераехаў у Прагу, у 1938 годзе, пасля Мюнхенскага пагаднення — у Вялікабрытанію, у 1946 годзе атрымаў брытанскае грамадзянства. З 1947 года жыў у Швейцарыі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны яго работы былі прадстаўлены ў 1945 г. на выставе ў Вене разам з палотнамі Клімта і Шыле, у 1947 г. яго экспазіцыя з поспехам прайшла ў Берне, а ў 1952 г. на Венскай Біенале яму была адведзена асобная зала.

У 1952—1963 Какошка выкладаў у летняй Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Зальцбургу. У 1955, 1959 і 1964 гг. яго працы былі прадстаўлены на касельскай выставе «Дакумента». У 1960-я гады выступаў таксама як сцэнограф («Чароўная флейта» Моцарта, 1964, і інш.), працаваў мастаком-афарміцелем на тэлебачанні («Расмерхольм», па драме Ібсена, 1961). У 1960 годзе Оскар Какошка стаў лаўрэатам прэміі Эразма.

У 1981 г. вялікія рэтраспектыўныя выставы работ Какошкі прайшлі ў Лондане і Нью-Ёрку, у 1986 — у нью-ёркскім Музеі Саламона Гугенхайма.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Oskar Kokoschka
  3. 3,0 3,1 Oskar Kokoschka — 2006.
  4. Кокошка Оскар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://artdaily.com/news/69714/Exhibition-devoted-to-portraits-by-Oskar-Kokoschka-opens-at-Kunstmuseum-Wolfsburg
  6. http://www.safran-arts.com/42day/art/art4feb/art0222.html
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  8. 8,0 8,1 Kokoschka, Oskar // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  9. http://www.artmuseum.cz/umelec.php?art_id=523