Пальма-дэ-Мальёрка
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Пальма-дэ-Мальёрка (ісп.: Palma de Mallorca, катал.: Palma) — галоўны горад і порт аўтаномнай супольнасці (правінцыі) Балеарскіх астравоў у Іспаніі. У 2009 годзе насельніцтва горада складала 401 270 жыхароў, а разам з прыгарадамі — 474 035 жыхароў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаванне горада адносіцца да рымскага заваявання Балеарскіх астравоў. У 123 годзе да н.э. Квінт Цэцылій Метэл, які пазней атрымаў мянушку Балеарскі, абвінаваціў жыхароў астравоў у дапамозе піратам і заваяваў архіпелаг. Ён жа заклаў Пальму. Горад быў перавалачным портам і ў адміністрацыйным дачыненні ўваходзіў у правінцыю Тараконская Іспанія.
З 902 года горад знаходзіўся пад уладай арабаў. 31 снежня 1229 года горад быў узяты войскамі арагонскага караля Хаймэ Заваёўніка. У 1231—1349 гадах Пальма ўваходзіла ў склад звязанага з Арагонам каралеўства Мальёрка, сталіцай быў размешчаны на кантыненце горад Перпіньян.
У XVI стагоддзі Пальма неаднаразова падвяргалася налётам міжземнаморскіх піратаў, што адмоўна адбілася на развіцці гандлю. Новы ўздым назіраўся пасля таго, як у XVIII стагоддзі былі зняты абмежаванні на гандаль з амерыканскімі калоніямі. У 1833 годзе Пальма стала цэнтрам правінцыі Балеарскія астравы.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Турыстычны бум 1960-х гадоў ператварыў Мальёрку ў адзін з самых развітых міжземнаморскіх цэнтраў турызму. Члены іспанскай каралеўскай сям'і праводзяць канікулы ў Марывенцкім палацы, які размяшчаецца недалёка ад Пальмы.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пальма-дэ-Мальёрка
- Афіцыйны сайт Архівавана 25 кастрычніка 2013.
- ↑ а б https://www.ccma.cat/324/el-pp-enforteix-el-seu-poder-territorial-al-pais-valencia-i-les-illes/noticia/3235959/ Праверана 22 чэрвеня 2023.