Паўлюк Прануза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўлюк Прануза
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 сакавіка 1918(1918-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 2007(2007-03-14) (88 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дзіцячы пісьменнік, паэт
Жанр дзіцячая літаратура
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Славы III ступені

Паўлюк Прану́за, сапраўднае імя Павел Кузьміч Прануза (18 сакавіка 1918, в. Вылева, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь - 14 сакавіка 2007) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1941 годзе Гомельскі педагагічны інстытут. У 19451978 гадах настаўнічаў у г. Нясвіж Мінскай вобласці. Друкаваўся з 1936 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У зборніку «Разгневаная зямля» (1946) біяграфія франтавога пакалення пазначана асабістай выверанасцю, суаднесена з уласным лёсам. Стваральная праца народа, вернасць грамадзянскага абавязку, трываласць маральна-этычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць адлюстраваны ў зборніках «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць…» (1994). Піша для дзяцей (зборнікі «Добры дожджык», 1960; «Дзе вясны пачатак» 1965; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988).

Перакладаў з польскай, рускай, украінскай і іншых моў.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Родныя мясціны. Мн., 1968;
  • Мой аўтограф. Мн., 1988.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]