Першамайскі (мікрараён, Светлагорск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Першамайскі мікрараён)
Jump to navigation Jump to search
Мікрараён
Першамайскі
Выява
Горад: Светлагорск
Дата заснавання: 1965
Ранейшыя назвы: 2-гі мікрараён
Паштовыя індэксы: 247432

мікрараён Першамайскі (руск.: микрорайон Первомайский)[1] — другі па ліку мікрараён Светлагорска. Межы мікрараёна праходзяць па вуліцах: 50 год Кастрычніка, Батава, Леніна, Калініна, Свярдлова. Мікрараён мяжуе з Кастрычніцкім, Маладзёжным, Юбілейным мікрараёнамі, на поўдні і захадзе з ляснымі масівамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Планы па будаўніцтву мікрараёну былі сфармаваны ад пачатку будаўніцтва 1-га мікрараёна у пачатку 1960-х. На месцы мікрараёна быў хваёвы лес. Першае будаўніцтва пачалося ў 1967 годзе. Першая чарга будаўніцтва — 5, 4, 1, 2, 6 і 14, 13, 15 дама, якія сфармавалі два схожых квартала. Другая чарга будаўніцтва пачалася ў пачатку 1970-х з паўночнага боку. У 1969 годзе адкрываецца 5 школа, а ў 1971 годзе 6 школа. У гэтыя гады таксама пабудаваны кінатэарт «Юнацтва» і ДК Хімікаў (цяпер Гарадскі цэнтр культуры).

Асноўныя рысы мікрараёну сфармаваліся ў сярэдзіне 70-х гадоў. У 1980-90 былі пабудаваны 9-ці і 12-ці павярховыя, буйнапанэльныя і цапляныя гмахі адпаведна. З 2004 па 2015 будаваўся ГЦ «Бярозкі». У 2016 безыменны сквер атрымаў назву Перамогі.

Установы[правіць | правіць зыходнік]

Кінатэатр Юнацтва ў 1980-х
Адукацыя
  • Дзіцячыя сады № 14, 17, 18
  • Школы № 5, 6
Гандаль і абслугоўванне
  • Дом быту
  • АТС Белтэлекам
  • Універсам «Першамайскі»
  • Універсам «Беразіна»
  • ГЦ «Бярозкі»
  • ГЦ «Цокаль»
  • рынак «Юбілейны»
Культура і адпачынак

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

скульптура школьніка ў безыменным скверы

Да спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей мясцовага значэння адносіцца роспіс «Зямля Светлагорская» ў гарадскім цэнтры культуры, у холе другога павера.

Алея Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі пры вызваленні Светлагорскага раёна, сярод іх Сярго Чыгладзэ, Пётр Мірашнічэнка і інш. 9 бюстаў устаноўлены ў 1993 годзе, на безыменная плошчы ля дома культуры.

Нягледзячы на тое, што мікрараён фактычна пабудован у лясным масіве, яго аточвае яшчэ 2 бульвары — Батава, 50 год Кастрычніка. Цэнтр мікрараёна прыпадае на безыменны сквер на Вераснёўскім праездзе, у самым цэнтры якога скульптура школьніка з кнігай. У паўднёвай часцы мікрараёна — сквер Перамогі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 лютага 2014 г. № 221 «О нормализации наименований элементов улично-дорожной сети города Светлогорска Гомельской области» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)