Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Петрыкаў)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() | |
52°07′45″ пн. ш. 28°29′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Петрыкаў |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Пінская дыяцэзія Мазырскі дэканат |
Будаўніцтва | 1999—2001 гады |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Петрыкаве Гомельскай вобласці. Размяшчаецца на вуліцы Карла Маркса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/Pietryka%C5%AD%2C_%C5%B9viestava%C5%84nia._%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%97%D1%8C%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%281893%29.jpg/220px-Pietryka%C5%AD%2C_%C5%B9viestava%C5%84nia._%D0%9F%D0%B5%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%97%D1%8C%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%281893%29.jpg)
У 1638 годзе віленскі кашталян Крыштаф Хадкевіч фундаваў у Петрыкаве драўляны каталіцкі касцёл.
Каталіцкая парафія ў Петрыкаве існавала да Першай сусветнай вайны. Драўляны касцёл быў закрыты царскімі ўладамі ў другой палове XIX стагоддзя. Святыня не дзейнічала да 1902 года, вернікі маліліся ў капліцы на могілках. Драўляныя касцёл і капліца былі знішчаны падчас Першай сусветнай вайны[1].
Мураваны храм узведзены ў 1999—2001 гадах з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У архітэктуры храма адчуваюцца гатычныя рэмінісцэнцыі. Лапідарную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала пад двухсхільным дахам і далучаная да яе з франтальнага боку трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. На белакаменным фоне сцен вылучана чырвона-цагляная арнаментыка фрызаў, ліштвы вокнаў і прамавугольнага ўваходнага праёма, між'ярусныя паясы[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.