Марына Аляксандраўна Лянчэўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марына Аляксандраўна Лянчэўская
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Член у
Нараджэнне 12 сакавіка 1971(1971-03-12) (49 гадоў)

Марына Аляксандраўна Лянчэўская (12 сакавіка 1971, Еўдакімавічы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Еўдакімавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Cкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, Беларускі інстытут правазнаўства.

Працавала памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Магілёва, старшым пракурорам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым памочнікам пракурора Магілёўскай вобласці, начальнікам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, начальнікам сакратарыята старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк».

З’яўляецца членам Прэзідыума грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дваіх сыноў.

Зноскі