Перайсці да зместу

Пётр Мікітавіч Ткачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Мікітавіч Ткачоў
руск.: Пётр Никитич Ткачёв
Асабістыя звесткі
Псеўданімы П. Никитин[1], П. Нионов[1] і Всё тот же[1]
Дата нараджэння 11 ліпеня 1844(1844-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 1886(1886-01-04) (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст
Гады творчасці з 1862
Мова твораў руская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Пётр Мікітавіч Ткачо́ў[3] (руск.: Пётр Никитич Ткачёв; 29 чэрвеня (11 ліпеня) 1844, сяло Сіўцова, Вялікалуцкі павет, Пскоўская губерня, Расійская імперыя[3][4][5][6] — 23 снежня 1885 (4 студзеня 1866), Парыж) — рускі літаратурны крытык, публіцыст, рэвалюцыянер, ідэолаг якабінскага напрамку ў народніцтве.

Нарадзіўся ў сяле Сіўцова Вялікалуцкага павета Пскоўскай губерні[3][4][5][6] у небагатай дваранскай сям’і. З 1865 года супрацоўнічаў у часопісах «Русское слово» і «Дело» (пад псеўданімамі П. Никитин, П. Нионов, Всё тот же[4] і іншымі). У 1868 годзе экстэрнам[4] скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У другой палове 1860-х гадоў быў блізкі да рэвалюцыйных арганізацый ішуцінцаў, Г. А. Лапаціна і Ф. В. Валхоўскага, удзельнічаў у дзейнасці тайнага студэнцкага гуртка «Смор­гон­ская ака­де­мия»[5]. За рэвалюцыйную прапаганду сярод студэнтаў падвяргаўся зняволенню ў турме і знаходзіўся пад наглядам паліцыі[4]. За арганізацыю студэнцкіх хваляванняў у Санкт-Пецярбургу ў 1869 годзе быў арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пасля адбывання пакарання быў сасланы ў 1873 годзе ў горад Вялікія Лукі[5] і ў гэтым жа годзе эміграваў за мяжу. Жыў у Швейцарыі і Францыі[3].

У эміграцыі П. М. Ткачоў супрацоўнічаў у часопісе «Вперёд», далучыўся да польска-рускай эмігранцкай групы «рускіх якабінцаў». У 1875—1881 гадах (пасля разрыву з П. Л. Лаўровым[4][5]) выдаваў часопіс «Набат» у Жэневе, з 1879 года ў Лондане. У часопісе прапагандаваў свае ідэі, вёў палеміку з М. А. Бкуніным і П. Л. Лаўровым. У 1877 годзе быў адным з заснавальнікаў мала вядомага ў Расіі[3] «Таварыства народнага вызвалення». У сярэдзіне 1870-х гадоў П. М. Ткачоў зблізіўся з французскім бланкістамі, супрацоўнічаў у іх газеце «Ni dieu, ni maître» («Ні бога, ні гаспадара», 1880—1882)[5].

У канцы 1882 года П. М. Ткачоў цяжка захварэў і апошнія гады жыцця правёў у псіхіятрычнай лячэбніцы. Памёр у Парыжы[4][4][5].

Погляды і літаратурная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

П. М. Ткачоў лічыў, што капіталізм у парэформеннай Расіі разбурае традыцыі, асновы грамадскага жыцця, у прыватнасці суполку, настойваў на неадкладнай рэвалюцыі. Не верыў у здольнасць сялянства самастойна здзейсніць рэвалюцыю, даказваў неабходнасць стварэння тайнай арганізацыі «рэвалюцыйнай меншасці» з мэтай захопу ўлады, стварэння рэвалюцыйнай дыктатуры і правядзення сацыяльных пераўтварэнняў. У сваіх філасофскіх поглядах абараняў матэрыялізм і абвяргаў ідэалізм, лічыў эканамічны фактар найважнейшым рычагом сацыяльнага развіцця. Сваю філасофскую пазіцыю называў рэалізмам. Быў прыхільнікам абагульвання прылад і сродкаў вытворчасці, пераўтварэння сельскай абшчыны ў камуну, знішчэння традыцыйнай сям’і[5]. Сцвярджаў, што прынцып нацыянальнасці несумяшчальны з прынцыпам сацыялістычнай рэвалюцыі[5].

Аўтар артыкулаў па гісторыі, сацыялогіі, праве, эканоміцы, педагогіцы. У літаратурнай крытыкі выступаў паслядоўнікам М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава, Д. І Пісарава. Абвінавачваў І. С. Тургенева ў скажэнні карціны народнага жыцця, абвяргаў сатыру М. Я. Салтыкова-Шчадрына, Л. М Талстога называў «салонным пісьменнікам»[4].

  • Ткачо́ў Пётр Мікітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Ткачёв Пётр Никитич // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 13. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Ткачёв Пётр Никитич // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 712. — 750 с. — 100 000 экз.
  • Козьмин Б. Ткачев Пётр Никитич // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 281—284. — 824 стб.: ил. (руск.)