Пётр Сяргеевіч Лямешчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Сяргеевіч Лямешчанка
Дата нараджэння 2 верасня 1953(1953-09-02) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Пётр Сяргеевіч Лямешчанка (нар. 2 верасня 1953 года ў в. Ручаёўка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.) — беларускі эканаміст, аналітык, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 верасня 1953 года ў вёсцы Ручаёўка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1968 годзе Ручаёўскай сярэдняй школы паступіў у Лоеўскае педагагічнае вучылішча. Скончыўшы яго, працаваў па спецыяльнасці. Праходзіў тэрміновую службу ў савецкай арміі. Пасля паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне палітычнай эканоміі, якое скончыў з адзнакай у 1981 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю эканаміста і выкладчыка палітычнай эканоміі.

Далейшы прафесійны і жыццёвы шлях непарыўна звязаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, у якім пачынаў працаваць выкладчыкам кафедры палітычнай эканоміі. Скончыў аспірантуру БДУ і атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук, а таксама званне дацэнта ў 1986 годзе. Браў удзел у стварэнні эканамічнага факультэта БДУ, на базе якога арганізаваў дзейнасць кафедры тэарэтычнай і інстытуцыйнай эканомікі ў якасці загадчыка (з 1997 года і па цяперашні час).

Стажыраваўся ў структурах Сусветнага банка, Дзяржаўнага камітэта па каштоўных паперах Рэспублікі Беларусь, у іных установах Беларусі, Расіі, Германіі і інш. У 1992 годзе працаваў па сумяшчальніцтве ў Дзяржаўным камітэце Рэспублікі Беларусь па прыватызацыі і раздзяржаўленні, у 1993 годзе - з'яўляўся фінансавым аналітыкам страхавой кампаніі ў Беларусі, а таксама кансультантам-экспертам кансалтынгавай фірмы з Германіі.

Згодам паступіў у дактарантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і абараніў у 2005 годзе доктарскую дысертацыю па эканамічнай тэорыі на тэму "Развіццё прадмета і метадалогіі эканамічнай навукі ў кантэксце сучасных інстытуцыйных зменаў". У 2007 годдзе ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму вучонае званне прафесара.

Апублікаваў 22 манаграфіі, раздзелы ў кнігах, брашуры і 13 вучэбных дапаможнікаў, раздзелаў у вучэбных і навукова-метадычных дапаможніках. Ім распрацаваны і чытаюцца курсы «Метадалогія, метады і інструменты эканамічнага даследавання», «Інстытуцыянальная эканоміка», «Прыкладны інстытуцыянальны аналіз», «Эвалюцыйная эканоміка» і «Тэорыя мікраэканамічнай палітыкі».

Сябар рэдкалегій часопісаў: «Часопіс інстытуцыйных даследаванняў», «Філасофія гаспадаркі» (МДУ), «Пытанні палітычнай эканоміі», «Веснік Іванаўскага ўніверсітэта», «Веснік БДУ», «Тэарэтычная эканоміка», «Пытанні новай эканомікі», «Эканоміка адукацыі», «Веснік Кастрамскога ўніверсітэта», «Праблемы сучаснай эканомікі», «Эканамічная тэорыя», «Эканамічная навука сёння» (БНТУ), «Вышэйшая школа» і інш.

Узнагароды і прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Гады плённай працы П. С. Лямешчанкі ацэнены граматамі і ганаровымі граматамі БДУ, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай МДУ імя М. В. Ламаносава, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2010 год). З 2010 года яму прысвоена званне акадэміка Акадэміі філасофіі гаспадаркі (МДУ імя М. В. Ламаносава).

Таксама з'яўляецца сябрам філасофска-эканамічнага сходу МДУ імя М. В. Ламаносава, старшынёй спецыялізаванага вучонага савета па абароне дысертацый у БДУ, сябрам вучонага савета эканамічнага факультэта БДУ, сябрам Міжнароднай асацыяцыі інстытуцыйных даследаванняў. Абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага саюза эканамістаў і прызначаны намеснікам старшыні Камітэта па тэхналагічным развіцці Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Лемещенко П. С. Теоретическая экономика: структура, классические традиции, новые тенденции. Минск: БГУ, 2001.
  • Очерки политической экономии / под общ. ред. П. С. Лемещенко. Минск: БГУ, 1999.
  • Лемещенко П. С. Институциональная экономика: учеб. пособие. Минск: Бестпринт, 2005.
  • Лемещенко П. С., Мельникова Н. А. Институциональная теория фирмы: учеб. пособие. Минск: БГУ, 2005.
  • Современная политическая экономия: Учебное пособие / под общ. ред. П. С. Лемещенко. Минск: Книжный дом, 2005.
  • Лемещенко П. С. Институциональная экономика: учеб.-метод. пособие. Минск: БГУ, 2007.
  • Лемещенко П. С. Методология экономического исследования: учеб.-метод. пособие. Минск: БГУ, 2007.
  • Экономика. Университетский курс: учеб. пособие / под ред. П. С. Лемещенко, С. В. Лукина. Минск: Книжный дом, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]