Палац віцэ-адміністратара (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац віцэ-адміністратара
Палац віцэ-адміністратара Гродна.jpg
53°41′06″ пн. ш. 23°49′50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўнік І. Мёзер
Заснавальнік Антоній Тызенгаўз
Будаўніцтва 17761793 гады
Стан Праводзіцца рэстаўрацыя
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац віцэ-адміністратара — трохпавярховы будынак у Гродне, помнік архітэктуры. У розныя часы быў вядомы як палац віцэ-адміністратара, кватэра паўнамоцнага расійскага пасла, дом Дзяконскага, палац Валіцкага, архірэйскі дом, будынак Медінстытута. Пабудаваны ў стылі класіцызм. Месціцца па адрасе вуліца М. Горкага, 2/2, гістарычнай Гарандзіцкай вуліцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэднія вякі ўчастак, на якім стаіць палац, прымыкаў да Віленскага тракту. Мяркуецца, што тут месцілася царква Святога Мікалая, якая была прыходскім храмам фальварка і вёскі Гарадніцы. У 1560 годзе яна ўпамінаецца ўжо як каталіцкі касцёл. Да сярэдзіны ХVIII ст. ад храма застаўся толькі крыж і могілкі.

Уласна будынак быў пабудаваны ў 1776—1793 гадах як частка раёна Гарадніцы архітэктарам Ёганам Мёзерам. Падвальны паверх выкарыстоўваўся пад гаспадарчыя патрэбы, верхні трэці (18 пакояў) — пад пасольства. У хуткім часе палац быў перададзены каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім падскарбію Антонію Дзяконскаму. У 1797 годзе будынак апынуўся ва ўласнасці вядомага навукоўца, авантурыста і філантропа Міхала Валіцкага, а перад вайной 1812 года у палацы квартэраваў Данскі казачы корпус Мацвея Платава. Пасля заняцця горада французамі тут быў штаб французскай арміі. У 1849 годзе дом быў прададзены Леапольдам Валіцкім праваслаўнаму ведамству, у чыёй уласнасці будынак быў амаль сто гадоў. Тут месціліся духоўная кансісторыя, жытло для святароў, архірэйская рэзідэнцыя. У Архірэйскім доме была царква Святога Іаана Прадцечы, у 1875 годзе яна была асвечана ў гонар Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Таксама ў доме дзейнічалі Сафійскае брацтва і царкоўна-археалагічны камітэт, а пазней музей (у 1911 годзе яго старшынёй быў І. Глебаў, а загадчыкам «старажытнасховішча» — К. Міхалоўскі) і навуковы цэнтр. У 1901 годзе ў палацы працавала іконная школа Постнікава і Струпінскага. У 1919 годзе ў доме месцілася Беларуская вайсковая камендатура і штаб 1-га беларускага палка. У 1921 годзе тут была беларуская гімназія. Пасля 1939 года і далучэння Заходняй Беларусі да БССР, у будынку знаходзіліся пераважна навучальныя ўстановы: у 1946 годзе — дом піянераў, з 1947 годзе, а з 1952 года пасля рэканструкцыі — медінстытут. У 2009 годзе будынак быў перададзены Беларускай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палац — помнік архітэктуры ранняга класіцызму. Будынак трохпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучаны неглыбокім рызалітам, крапаваным буйнымі лапаткамі, і завершаны прамавугольным франтонам. Палац мае калідорную планіроўку. На першым паверсе захаваліся цыліндрычныя сляпенні з распалубкамі. Інтер’ер будынка зменены. Перад палам і па яго баках быў разбіты парк рэгулярнай планіроўкі, цяпер парк часткова адноўлены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8.
  • Гродно. Энциклопедический справочник Белорус. Сов. Энцикл. / И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. 438 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]