Ганг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Ганг)
Ганг
хіндзі गङ्गा
Ганг ва Утаракхандзе
Характарыстыка
Даўжыня 2700 км
Басейн 1 060 000 км²
Расход вады 12 тыс. м³/с
Вадацёк
Выток Заходнія Гімалаі
 • Вышыня 7756 м
 • Каардынаты 30°08′42″ пн. ш. 78°35′51″ у. д.HGЯO
Вусце Бенгальскі заліў
 • Каардынаты 22°05′00″ пн. ш. 90°50′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Бенгальскі заліў

Краіны
Ганг з прытокамі
Ганг з прытокамі
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганг (хіндзі: गंगा, gaṅgā IAST, [ˈɡəŋɡaː] , англ.: Ganges) — найбуйнейшая рака Індыйскага субкантынента. Адна з самых паўнаводных рэк у свеце, займае 3-е месца па ваданосным патоку пасля Амазонкі і Конга. У Індыі Ганг лічыцца нацыянальнай ракой[1]. Плошча басейна складае 2055 тыс. км²[2]. Утвараецца на горным схіле Заходніх Гімалаяў з дзвюх рэк, Багіратхі-Ганга і Алакнанда-Ганга, якія бяруць пачатак з ледавіка Ганготры ў штаце Утаракханд, працякае на паўднёвы ўсход, перасякаючы Інда-Гангскую раўніну на поўначы Індыі, і ўпадае ў Бенгальскі заліў, фармуючы разам з рэкамі Брахмапутрай і Мегхна дэльту Ганга-Брахмапутры (пераважна на тэрыторыі Бангладэш), частка якой пакрыта лясамі Сундарбан.

Ганг у індуісцкай міфалогіі — нябесная рака, якая спусцілася на зямлю. З даўніх часоў лічыцца святой ракой для індуістаў. Індуісты здзяйсняюць да яе пілігрымкі, асабліва да яе вытокаў і гарадох Харыдвар, Варанасі і Алахабад (месца ўпадзення Джамны). На яе берагах праходзяць крэмацыі, у вадзе рассейваецца попел памерлых індуістаў і ажыццяўляюцца рытуальныя абмыванні.

Рака актыўна выкарыстоўваецца для арашэння. Басейн Ганга, плошчай больш за 1 млн км², з'яўляецца адным з найбольш густанаселеных рэгіёнаў Зямлі. Суднаходства на рацэ зараз некалькі ўскладнілася і магчыма толькі ад вусця да горада Канпур на пласкадонных лодках. Ганг з'яўляецца галоўнай воднай артэрыяй Бенгаліі і паўночна-ўсходніх штатаў Індыі, часта разглядаецца ў якасці сімвалу ўсёй краіны.

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Гавіял

Як вядома з гістарычных сведчанняў, даліны Ганга і Джамны былі пакрыты густымі лясамі, яшчэ ў 16—17 стст. тут заставаліся значныя некранутыя ўчасткі. У гэтых лясах вадзіліся сланы, буйвал, насарогі, ільвы, тыгры. Прыбярэжная зона Ганга з яе спакойным і жыватворным асяроддзем прыцягвала мноства разнавіднасцей вадаплаўных птушак, прынамсі 140 відаў рыб, 35 відаў паўзуноў і 42 віды сысуноў.

На гэтай тэрыторыі і цяпер распаўсюджаны рэдкія віды жывёл, якія знаходзяцца пад абаронай — буры мядзведзь, лісіца, леапард, снежны барс, некалькі відаў аленяў (у тым ліку плямісты алень), кабарга, дзікабраз і іншыя. Таксама тут распаўсюджаны матылі і іншыя насякомыя розных колераў.

Гангскі рачны дэльфін

З-за павышэння дэмаграфічнага ціску з боку людзей, уся фаўна павольна перамяшчалася з даліны Ганга да рэштак лясоў. На Інда-Гангскай раўніне можна часам сустрэць аленяў, дзіка, дзікага ката, ваўка, шматлікія віды лісіц. У рацэ сустракаюцца прэснаводныя дэльфіны двух відаў, рачная і гангская акулы і іншыя прэснаводныя рыбы.

Больш за ўсё біяразнастайнасць захавалася ў вусці ракі, на стыку з Бенгальскім залівам у раёне Сундарбан, дзе ўсё яшчэ распаўсюджана вельмі шмат формаў малавывучанай і рэдкай флоры і жамчужына жывёльнага свету рэгіёна — бенгальскі тыгр. Тыповымі рыбамі гэтага раёна з'яўляюцца натаптэрыды (Notopteridae), карпавыя (Cyprinidae), прамысловы кларыяс (Clarias batrachus), лабірынтавыя (Anabantidae) і ханас (Chanos chanos).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны свет[правіць | правіць зыходнік]

У часы ранняй ведыйскай цывілізацыі Ганг не меў вялікага значэння, а галоўнымі рэкамі Рыг-веды былі Інд і легендарная Сарасваці. Але ўжо познія Веды сталі надаваць Гангу значна больш увагі, што пацвярджаецца шматлікімі згадваннямі пра яго[3].

Верагодна, першым сярод прадстаўнікоў заходняй культуры гэту раку ўзгадаў Мегасфен у сваім рукапісе «Індыка»:

«Індыя мае шмат рэк, вялікіх і суднаходных, якія пачынаюцца з паўночных гор і перасякаюць краіну, і большасць з іх, аб'ядноўваючыся разам, упадаюць у раку, званую Гангам. Гэта рака, шырынёй да 30 стадый, цячэ з поўначы на поўдзень, і ўпадае ў акіян у дзяржаве Гангарыдаі, якая мае вялікую армію са сланоў»[3].

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна Інда-Гангская раўніна была цэнтрам шматлікіх цывілізацый Індыі, якія змянялі адна адну. На берагах Ганга знаходзіўся цэнтр імперыі Маур'яў — горад Паталіпутра (цяпер Патна). Канаўдж, ізноў жа на беразе Ганга, быў цэнтрам імперыі Харшы, якая ў VII стагоддзі ахоплівала ўсю Паўночную Індыю. Цэнтрамі імперыі Вялікіх Маголаў былі Агра і Дэлі, размешчаныя на берагах галоўнага прытоку Ганга — Джамны. Падчас панавання мусульман іх улада распаўсюдзілася на ўсю даўжыню ракі, уключаючы Бенгалію. Іншымі цэнтрамі ўлады мусульманскіх дзяржаў былі гарады ў дэльце Ганга — Дака і Муршыдабад[4].

Новы і найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Бенарэс (Варанасі) у 1861 годзе

Найноўшая гісторыя Ганга звязана перш за ўсё з брытанскім панаваннем. Ост-Індская кампанія заснавала горад Калькута (цяпер Колката) на берагах рукава Хуглі ў канцы XVII стагоддзя і паступова распаўсюдзіла свой уплыў на ўсю тэрыторыю даліны Ганга, дасягнуўшы Дэлі ў пачатку XIX стагоддзя. У 1848 годзе кампанія была рэарганізавана ў Брытанскую Індыю, якая панавала па ўсім цячэнні Ганга і большай частцы яго басейна да здабыцця Індыяй незалежнасці ў 1947 годзе[4].

У выніку падзелу Брытанскай Індыі большая частка ракі адышла да Індыі, а частка яе дэльты — да Пакістана. З 1971 года бенгальскія тэрыторыі Пакістана аддзяліліся ў выніку вайны за незалежнасць з утварэннем незалежнай дзяржавы Бангладэш.ўсю Паўночную Індыю. Цэнтрамі імперыі Вялікіх Маголаў былі Агра і Дэлі, размешчаныя на берагах галоўнага прытоку Ганга — Джамны. Падчас панавання мусульман іх улада распаўсюдзілася на ўсю даўжыню ракі, уключаючы Бенгалію. Іншымі цэнтрамі ўлады мусульманскіх дзяржаў былі гарады ў дэльце Ганга — Дака і Муршыдабад[4].

Зноскі

  1. National River Архівавана 16 чэрвеня 2010. (англ.)
  2. Ганг. Большая советская энциклопедия Архівавана 25 мая 2013. (руск.)
  3. а б History of Ganga River Geography of India
  4. а б в Encyclopaedia Britannica.. Ganges River (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 2010-3-22.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]