Дзятлаўка (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Дзятлаўка)
Jump to navigation Jump to search
Дзятлаўка
бел.: Дзятлаўка
Дзятлаўка каля в. Гезгалы
Дзятлаўка каля в. Гезгалы
Вусце Гезгальскае вадасховішча
Даўжыня 26 км
Вадазбор 151 км²
Краіна Беларусь

Дзятлаўка, Дзянцелка, Зітала, Памарайка — рака ў Дзятлаўскім раёне, левы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).

Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 151 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %. Пачынаецца каля в. Юравічы, у межах Навагрудскага ўзвышша цячэ праз горад Дзятлава, упадае ў Гезгальскае вадасховішча (на р. Моўчадзь) на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Гезгалы. На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Нагародавічы створана сажалка (пл. 0,06 км²). Асноўны прыток — ручай Карачоўка (справа).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.