Расціслаў Аляксеевіч Шылай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Расціслаў Аляксеевіч Шылай
Дата нараджэння:

23 лютага 1936(1936-02-23) (81 год)

Месца нараджэння:

Раўнаполле, Пярэжырскі сельсавет, Смілавіцкі раён, БССР, СССР

Альма-матар:

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Брэст

Расціслаў Аляксеевіч Шыла́й (23 лютага 1936, в. Раўнаполле, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БПІ (1960). З 1960 года працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1980 года галоўны архітэктар. З 1981 года начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення па будаўніцтве і архітэктуры, з 1996 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы ў Брэсце: Брэсцкі аэравакзал, жылыя дамы па вул. Набярэжнай (19611963), па бульвары Касманаўтаў (1979), будынкі абласной клінічнай бальніцы, тэлевізійна-студыйнага комплексу (абедзве 1965), комплекс жылых дамоў з прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання ва Усходнім раёне па вул. Маскоўскай (1970-я гг.), будынкі музычнага вучылішча (1973), кінатэатра «Беларусь» (1977), фізкультурна-аздараўленчага комплексу (1984); рэканструкцыі гандлёвага цэнтра «Славянскі базар» (20002001), вытворчага прадпрыемства пад гандлёвыя рады па вул. Куйбышава (2001); бюст Т. Р. Шаўчэнкі на бульвары Шаўчэнкі (2002); Свята-Георгіеўскі храм у в. Вычулкі Брэсцкага раёна (2003).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]