Рэферэндум у Беларусі (2004)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

17 кастрычніка 2004 г. ў Беларусі прайшоў ініцыяваны прэзідэнтам Беларусі, Аляксандрам Лукашэнкам, рэферэндум. Рэферэндум быў прызначаны ўказам прэзідэнта ад 7 верасня 2004 г. № 431[1] і быў сумешчаны з парламенцкімі выбарамі.

Пытанне[правіць | правіць зыходнік]

Пытанне на рэферэндум выносілася адно і гучала наступным чынам: «Ці дазваляеце Вы першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзідэнта і ці прымаеце частку першую артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: "Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні."?»

У той жа час, згодна з ст. 112 Выбарчага Кодэкса, «на рэспубліканскі рэферэндум не могуць выносіцца пытанні: …звязаныя з абраннем і вызваленнем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь…»[2].

Папярэдняе апытанне[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках усебеларускага апытання грамадскай думкі, праведзенага The Gallup Organization/Baltic Surveys у канцы верасня 2004 года, за змяненне Канстытуцыі былі гатовыя галасаваць 39 % апытаных, супраць — 32,5 %, астатнія на той момант яшчэ не вызначыліся.[3]

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак ЦВК Беларусі,[4] за прагаласавала 79,42 % (5 548 477 чал.) ад колькасці грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Супраць адабрэння вынесенага на рэферэндум пытання прагаласавала 9,90 % (691 917 чал.) ад колькасці грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі, склала 67 001.

У выніку рэферэндуму Аляксандр Лукашэнка атрымаў магчымасць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасць разоў (раней Канстытуцыя прадугледжвала толькі два прэзідэнцкія тэрміны запар) і прыняў удзел у выбарах 2006 года і выбарах 2010 года.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]