Уладзімеж Цімашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімеж Цімашэвіч
Włodzimierz Cimoszewicz
Włodzimierz Cimoszewicz AB.jpg
Сцяг47-ы Старшыня Савета Міністраў Польшчы
7 лютага 1996 — 31 кастрычніка 1997
Прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі
Папярэднік Юзаф Алексы
Пераемнік Ежы Бузек
Сцяг15-ы Маршал Сойма Польшчы
5 студзеня 2005 — 18 кастрычніка 2005
Папярэднік Юзаф Алексы
Пераемнік Марак Юрак

Нараджэнне 13 верасня 1950(1950-09-13) (72 гады)
Варшава
Дзеці Томаш Цімашэвіч[d]
Нацыянальнасць Паляк
Веравызнанне каталік
Партыя Беспартыйны
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць палітык, дыпламат, выкладчык універсітэта, фермер, юрыст
Месца працы
Аўтограф Wlodzimierz cimoszewicz signature.png
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімеж Цімашэвіч (13 верасня 1950, Варшава, Польшча) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, выкладчык.

У часы Польскай Народнай Рэспублікі з'яўляўся старшынёй Аб'яднання польскіх студэнтаў у Варшаўскім універсітэце і членам ПАРП. Пасля скасавання ПНР ён не ўступіў у створаную ў 1990 годзе Сацыял-дэмакратычную партыю Польшчы, але ў 1999 годзе стаў членам Саюза дэмакратычных левых сіл. Быў прэм'ер-міністрам Польшчы ў 19961997 гадах. Быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Лешака Мілера (20012004), а затым ва ўрадзе Марака Белькі (2004—2005). Маршал (старшыня) Сойма Польшчы (2005) і адзін з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў 1990 (у першым туры атрымаў 9,21 % і заняў 4 месца) і 2005 (адмовіўся). Пасля 2005 года не прымаў удзелу ў палітыцы.

У кастрычніку 2007 года быў, аднак, абраны ў Сенат як адзіны беспартыйны кандыдат.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Марыяна і Рэнаты Цімашэвічаў. Сям’я маці паходзіць з Валыні, бацькі — з Ваўкавыска, адкуль падчас Першай сусветнай вайны эвакуіравалася ў Сімбірск, дзе і нарадзіўся Марыян Цімашэвіч, будучы польскі ваенны, палкоўнік. Сёння ў Беларусі пражывае вельмі шмат сваякоў Уладзімежа Цімашэвіча[1]. У 1972 Уладзімеж ажаніўся з Барбарай Апановіч з Падляшша, мае з ёй дачку Малгажату і сына Тамаша.

Зноскі