Сверзна

Сверзна
Сверзна
Каардынаты: 54°58′49,52″ пн. ш. 28°26′43,15″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 154,7 м
Даўжыня 1,7 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,38 км²
Аб'ём 0,00144 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,48 км
Найбольшая глыбіня 10,1 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Салёнасць да 0,25 ‰
Празрыстасць 2,6 м
Плошча вадазбору 10 км²
Сверзна (Беларусь)
Сверзна
Сверзна
Сверзна (Віцебская вобласць)
Сверзна
Сверзна

Све́рзна[1] — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Навасёлкі на мяжы з Лепельскім раёнам, у басейне ракі Ушача.

Плошча Сверзны складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня 10,1 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня возера 1,7 км, найбольшая шырыня — 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,48 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,44 млн м³, плошча вадазбору возера — 10 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—9 м, спадзістыя, пад лесам. На поўдні і паўднёвым усходзе вышыня схілаў складае 10—12 м. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі возера нізкія, вышынёй да 0,2 м, пясчаныя, пад хмызняком. Месцамі берагі павышаюцца да 0,5 м. На паўднёвым усходзе берагі зліваюцца з схіламі. У паўночнай і паўночна-заходняй частцы возера тарфяністая пойма вышынёй да 25 метраў. Літаральная і сублітаральная зоны стромкія. Дно возера да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей выслана (да 3—3,5 м) апясчаненымі адкладамі і крэменязёмістым сапрапелем. Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ў паўночнай частцы возера.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, на паўночным захадзе злучана пратокай з ракой Ушача. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,5 м, шырыня паласы зарастання складае 15 м. Гарлачыкі і рдзесты пашыраны да глыбіні 3 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, карп і іншыя рыбы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]