Перайсці да зместу

Свядава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свядава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 172,5 м
Даўжыня 2,08 км
Шырыня 0,66 км
Плошча 0,74 км²
Аб’ём 0,0033 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,34 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Сярэдняя глыбіня 4,5 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,27 ‰
Празрыстасць 1,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 5,25 км²
Упадаюць 3 ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Свядава (Беларусь)
Свядава
Свядава
Свядава (Віцебская вобласць)
Свядава
Свядава
Map

Свя́дававозера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шоша, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае.

Плошча паверхні 0,74 км². Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя 4,5 м. Даўжыня 2,08 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 6,34 км. Аб'ём вады 3,33 млн. куб. м. Плошча вадазбору 5,25 км².
Катлавіна Свядава лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5–10 м (на захадзе 10–16 м), пераважна разараныя. Берагавая лінія ўтварае невялікія залівы. Берагі нізкія (да 0,2 м), пад хмызняком, участкамі ў залівах сплавінныя. На паўднёвым захадзе і захадзе возера пойма шырынёй да 200 м. На возеры 2 астравы агульнай плошчай 0,4 га. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Дно выслана гліністым ілам, мелкаводдзе пясчанае.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у возера Доўгае. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці да 70 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, судак, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Свядава і Зябкі (чыгуначная станцыя). Каля паўночна-заходняга берага праходзіць аўтамабільная дарога Р45.