Перайсці да зместу

Віленскае ваяводства (1926—1939)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віленскае ваяводства
Герб
Герб
Краіна Польская Рэспубліка
Статус ваяводства
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Вільня
Дата ўтварэння 20 студзеня 1926 года
Дата скасавання 1939
Ваявода апошні — Артур Марушэўскі
Насельніцтва (1931) 1 276 000
Шчыльнасць 44 чал./км²
Нацыянальны склад палякі — 59,7%
беларусы — 22,7%
яўрэі — 8,5%
літоўцы — 5,2%
рускія — 3,4%
іншыя — 0,3%.
Плошча 29 011 км²
(4-е месца)
Віленскае ваяводства на карце
Код аўтам. нумароў WN
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віленскае ваяводства (польск.: województwo wileńskie, літ.: Vilniaus vaivadija) — ваяводства ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 года да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Літве і Беларускай ССР у верасні 1939 года. Было ўтворана ў 1923 годзе. Сталіца знаходзілася ў Вільні.

Большасць тэрыторыі ваяводства складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная Польшчай у 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 года да 22 снежня 1925 года тэрыторыя ваяводства называлася Віленская Зямля.

Плошча ваяводства складала 29 011 квадратных кіламетраў, а колькасць насельніцтва паводле перапіса насельніцтва 1931 года — 1 276 000 чалавек. Большасць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі літоўцы (5,2%), рускія (3,4%) і іншыя (0,3%) уключна з караімамі. У гарадах (за выняткам Вільні) значную колькасць насельніцтва складалі яўрэі (8.5% ад усяго насельніцтва).[1] 61,2% — рыма-каталікі, 26,9% — праваслаўныя, 9,4% — іўдзеі, 2,4% — іншыя веравызнанні.

Месцазнаходжанне

[правіць | правіць зыходнік]

Ваяводства размяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Літвой на захадзе, Латвіяй на поўначы, Навагрудскім ваяводствам на поўдні і Беластоцкім ваяводствам на паўднёвым захадзе. Мясцовасць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводства ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны перыяд). На 1 студзеня 1937 года лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводства.

Гарады і адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Вільня з’яўлялася пятым па велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысяч жыхароў). Віленскае ваяводства налічвала 14 гарадоў (Ашмяны, Глыбокае, Дзісна, Маладзечна, Падброддзе, Ракаў, Свянцяны, Смаргоні і іншыя).

У 1922—1939 гг. Віленскае ваяводства падзялялася на 9 паветаў:

Сталіцы паветаў па звестках на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладзечна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Свянцяны — 6000 жыхароў, Вілейка — 3417 жыхароў.

Падзел 1939 года

[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе выяводства было падзелена паміж СССР і Літоўскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падполле[2].

Зноскі

  1. Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 года. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.
  2. Заява рэгіянальнага ўрада ў Вільні Архівавана 4 жніўня 2008. (польск.)