Перайсці да зместу

Пылкагалоўнік чырвоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пылкагалоўнік чырвоны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cephalanthera rubra (L.) Rich., 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  210728
EOL  1090751
GRIN  t:404417
IPNI  622405-1
TPL  kew-36673

Пылкагалоўнік чырвоны[1], Прастрэл[2] (Cephalanthera rubra) — від шматгадовых раслін сямейства Архідныя, які сустракаецца ў Еўропе.

Від сустракаецца ў еўрапейскіх краінах[3]:[4]

У Расіі вобласць распаўсюджанне падзелена на дзве часткі: адна знаходзіцца ў цэнтры еўрапейскай часткі (Тамбоўская, Бранская, Тульская, Калужская, Смаленская, Ніжагародская вобласці і Мардовія), другая — на Паўночным Каўказе[5]. Таксама сустракаецца на Палессі[6].

Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891
Кветка

Сцёблы вышынёй 10—60 см, апушаныя ў верхняй частцы з 3—6 ланцэтнымі лісцямі з вострымі кончыкамі на кожным. Суквецці друзлыя, кветкі ад ружова-фіялетавых да чырвоных. Квітнеюць з чэрвеня па ліпень, насенне — дробнае і шматлікае. Карэнішчы круглявыя, часта растуць амаль вертыкальна.

Кветкі валодаюць зручнай для наведвання насякомых пляцоўкай. Палініі размешчаны прама над нектарнікам. Восы часта наведваюць кветкі для падмацавання сіл. Нектар пылкагалоўніка змяшчае сумесь этанолу і наркатычных рэчываў — ап’янёная казурка менш звяртае ўвагі на прыліплы пылок. Часта восы п’янеюць настолькі, што не могуць узляцець.

Асяроддзем пасялення з’яўляюцца асветленыя схілы ў лясах на вапнавых глебах.

Ахова Cephalanthera rubra прадугледжвае захаванне спецыфічных для віду лясных біятопаў. Падчас назіранняў фіксуюць колькасць парасткаў (вегетатыўных і генератыўных), плошчу ліста і колькасць пладоў на назіраным участку. Рэкамендавана збіраць метралагічныя даныя (ападкі і тэмпература паветра), а таксама даныя пра зацянённасць, расліннасць на ўчастку, наяўнасць паблізу званочкаў (Campanula sp.) і колькасць дрэўнага павалу.[4]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  3. Па дадзеных сайта GRIN (гл. у шаблоне)
  4. а б Lewoń R., Romański M. 2023. Nowe stanowiska, rozmieszczenie i ochrona buławnika czerwonego Cephalanthera rubra (L.) Rich. (Orchidaceae) w Puszczy Augustowskiej (NE Polska), Instytut Badawczy Leśnictwa, 26 października 2023, DOI: 10.48538/lpb-2023-0004 [dostęp 2023-10-26] (pol.).
  5. Губанов и др. 2002.
  6. Пыльцеголовник красный в Красной книге Республики Беларусь(недаступная спасылка)
  • Швец І. У. Пылкагалоўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 314—315.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 380. Cephalanthera rubra (L.) Rich. — Пыльцеголовник красный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 490. — ISBN 8-87317-091-6.
  • Red list of plants and fungi in Poland. Czerwona lista roślin i grzybów Polski. Zbigniew Mirek, Kazimierz Zarzycki, Władysław Wojewoda, Zbigniew Szeląg (red.). Kraków: Instytut Botaniki im. W. Szafera, Polska Akademia Nauk, 2006. ISBN 83-89648-38-5
  • Rutkowski L. Klucz do oznaczania roślin naczyniowych Polski niżowej. Wyd. Nauk. PWN, Warszawa 2006
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)