Спіс клубных чэмпіёнаў свету па футболе
Клубны чэмпіён свету па футболе — тытул футбольнага клуба-пераможцы ў Клубным чэмпіянаце свету па футболе пад эгідай ФІФА.[1][2][3][4]
Міжкантынентальны кубак
[правіць | правіць зыходнік]Міжкантынентальны кубак па футболе (англ.: Intercontinental Cup) — футбольнае спаборніцтва, якое праводзілася еўрапейскай і паўднёваамерыканскай канфедэрацыямі паміж пераможцамі галоўных клубных турніраў гэтых кантынентаў (болей развітых, чым усе астатнія ў свеце футбола): Лігі чэмпіёнаў УЕФА (раней — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў) і Кубка Лібертадорэс. Міжкантынентальны кубак разыгрываўся штогод пачынаючы з 1960 года, а з 1980 года фіналы праводзіліся толькі ў Японіі.
Часам Міжкантынентальны кубак называлі клубным чэмпіянатам свету, пакуль Клубны чэмпіянат свету па футболе не пачаў праводзіцца пад эгідай ФІФА ў 2000 годзе. З 2005 года Міжкантынентальны кубак канчаткова спыніў існаванне і быў заменены Клубным чэмпіянатам свету ФІФА.
Апошнім уладальнікам Кубка быў партугальскі клуб «Порту», які перамог калумбійскі клуб «Онсэ Кальдас» у серыі пенальці ў 2004 годзе. 27 кастрычніка 2017 года ФІФА афіцыйна прызнала ўсе каманды-пераможцы Міжкантынентальнага кубка клубнымі чэмпіёнамі свету[4][5].
Клубны чэмпіянат свету
[правіць | правіць зыходнік]Клубны чэмпіянат свету па футболе ці Клубны чэмпіянат свету ФІФА (англ.: FIFA Club World Cup, раней вядомы як англ.: FIFA Club World Championship) — спаборніцтва паміж наймацнейшымі прадстаўнікамі шасці кантынентальных канфедэрацый (хоць з 2007 года пераможца Лігі чэмпіёнаў ОФК павінен гуляць плэй-оф супраць клуба-чэмпіёна краіны-гаспадаркі турніру). Клубны чэмпіянат свету праводзіцца галоўным органам сусветнага футбола — ФІФА, турнір вызначае чэмпіёнаў свету[6][7].
Першы розыгрыш клубнага чэмпіянату свету ФІФА (англ.: FIFA Club World Championship) адбыўся ў Бразіліі ў студзені 2000 года. Ён быў прызнаны ФІФА ў якасці правапераемніка Міжкантынентальнага кубка, які разыгрываўся штогод у Якагаме (Японія) паміж пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўладальнікам Кубка Лібертадорэс. Пасля чатырохгадовага перапынку, турнір пад новай назвай (англ.: FIFA Club World Cup) зноў пачаў праводзіцца з 2005 года.
Спіс клубных чэмпіёнаў свету
[правіць | правіць зыходнік]Клуб | Федэрацыя | Усяго перамог | Міжкантынентальны кубак | Клубны чэмпіянат свету па футболе | Міжкантынентальны кубак ФІФА |
---|---|---|---|---|---|
Рэал Мадрыд | ![]() |
9 | 3 (1960, 1998, 2002) | 5 (2014, 2016, 2017, 2018, 2022) | 1 (2024) |
Мілан | ![]() |
4 | 3 (1969, 1989, 1990) | 1 (2007) | |
Баварыя | ![]() |
4 | 2 (1976, 2001) | 2 (2013, 2020) | |
Пеньяроль | ![]() |
3 | 3 (1961, 1966, 1982) | ||
Насьяналь | ![]() |
3 | 3 (1971, 1980, 1988) | ||
Бока Хуніярс | ![]() |
3 | 3 (1977, 2000, 2003) | ||
Сан-Паўлу | ![]() |
3 | 2 (1992, 1993) | 1 (2005) | |
Інтэрнацыянале | ![]() |
3 | 2 (1964, 1965) | 1 (2010) | |
Барселона | ![]() |
3 | 3 (2009, 2011, 2015) | ||
Сантус | ![]() |
2 | 2 (1962, 1963) | ||
Індэпенд’ентэ | ![]() |
2 | 2 (1973, 1984) | ||
Аякс | ![]() |
2 | 2 (1972, 1995) | ||
Ювентус | ![]() |
2 | 2 (1985, 1996) | ||
Порту | ![]() |
2 | 2 (1987, 2004) | ||
Манчэстэр Юнайтэд | ![]() |
2 | 1 (1999) | 1 (2008) | |
Карынтыянс | ![]() |
2 | 2 (2000, 2012) | ||
Расінг | ![]() |
1 | 1 (1967) | ||
Эстудыянтэс | ![]() |
1 | 1 (1968) | ||
Феенорд | ![]() |
1 | 1 (1970) | ||
Атлетыка | ![]() |
1 | 1 (1974) | ||
Алімпія | ![]() |
1 | 1 (1979) | ||
Фламенгу | ![]() |
1 | 1 (1981) | ||
Грэміу | ![]() |
1 | 1 (1983) | ||
Рывер Плэйт | ![]() |
1 | 1 (1986) | ||
Црвена Звезда | ![]() |
1 | 1 (1991) | ||
Велес Сарсфілд | ![]() |
1 | 1 (1994) | ||
Барусія Дортмунд | ![]() |
1 | 1 (1997) | ||
Інтэрнасьянал | ![]() |
1 | 1 (2006) | ||
Ліверпул | ![]() |
1 | 1 (2019) | ||
Чэлсі | ![]() |
1 | 1 (2021) | ||
Манчэстэр Сіці | ![]() |
1 | 1 (2023) |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "FIFA Club World Championship TOYOTA Cup 2005" (PDF). FIFA Report 2005 страницы: 5, 19. Цюрых: Fédération Internationale de Football Association. December 2005. Архівавана з арыгінала (PDF) 8 жніўня 2017. Праверана 23 студзеня 2018.
- ↑ "FIFA Club World Cup 2017" (PDF). FIFA Report 2017 страницы: 15, 40, 41, 42. Цюрых: Fédération Internationale de Football Association. December 2017. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 снежня 2017. Праверана 23 студзеня 2018.
- ↑ "FIFA Club World Cup 2017" (PDF). FIFA Regulation CWC 2017 страница 37. Цюрых: Fédération Internationale de Football Association. December 2017. Архівавана з арыгінала (PDF) 15 снежня 2017. Праверана 23 студзеня 2018.
- ↑ а б FIFA Council approves key organisational elements of the FIFA World Cup (англ.)(недаступная спасылка). ФІФА (27 кастрычніка 2017). — «Recognition of all European and South American teams that won the Intercontinental Cup – played between 1960 and 2004 – as club world champions» Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2017. Праверана 29 кастрычніка 2017.
- ↑ "FIFA Club World Cup 2017" (PDF). FIFA Report 2017 страницы: 15, 40, 41, 42. Цюрых: Fédération Internationale de Football Association. December 2017. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 снежня 2017. Праверана 23 студзеня 2018.
- ↑ "FIFA Club World Cup 2017" (PDF). FIFA Regulation CWC 2017 страница 37. Цюрых: Fédération Internationale de Football Association. December 2017. Архівавана з арыгінала (PDF) 15 снежня 2017. Праверана 23 студзеня 2018.
- ↑ "FIFA Club World Championship TOYOTA Cup 2005" (PDF). FIFA Report 2005 страницы: 5, 19. Цюрых: Fédération Internationale de Football Association. December 2005. Архівавана з арыгінала (PDF) 8 жніўня 2017. Праверана 23 студзеня 2018.