Спічнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Спічнік
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 52 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870071
Спічнік на карце Беларусі ±
Спічнік (Беларусь)
Спічнік
Спічнік (Мінская вобласць)
Спічнік

Спічні́к[1] (трансліт.: Spičnik, руск.: Спичник) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 15 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, на поўнач ад балота Копыш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе створаны калгас «Новы Спічнік», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе ў Блужскім сельсавеце, былі вёска Спічнік 1 і Спічнік 2.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 23 двары, 164 жыхары
  • 1908 год — 16 двароў, 121 жыхар
  • 1917 год — 25 двароў, 145 жыхароў
  • 1960 год — Спічнік 1, 236 жыхароў; Спічнік 2, 83 жыхары
  • 2002 год — 48 гаспадарак, 85 жыхароў
  • 2010 год — 35 гаспадарак, 53 жыхары
  • 2012 год — 31 гаспадарка, 56 жыхароў
  • 2019 год — 52 жыхары

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]