Перайсці да зместу

Кляцішына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кляцішына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 25 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870031
Кляцішына на карце Беларусі ±
Кляцішына (Беларусь)
Кляцішына
Кляцішына (Мінская вобласць)
Кляцішына

Кляці́шына[1] (трансліт.: Kliacišyna, руск.: Клетишино) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 12 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 67 км ад Мінска.

Паблізу вёскі знаходзіцца Кляцішчынскае балота, на ім Кляцішынскае радовішча торфу.

У аснове назвы слова «клець» — будынак для захавання маёмасці[2].

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з XIX стагоддзя. У 1816 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх, адносілася да маёнтка Вомельна.

З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ліпеня 1943 года ўсе дамы спалены нацысцкай адміністрацыяй[4]. Пасля вайны вёска адноўлена.

  • 1816 год — 16 двароў, 100 жыхароў
  • 1858 год — 66 рэвізскіх душ
  • 1870 год — 66 жыхароў
  • 1897 год — 47 двароў, 329 жыхароў
  • 1908 год — 48 двароў, 407 жыхароў
  • 1917 год — 54 двары, 351 жыхар
  • 1960 год — 197 жыхароў
  • 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў
  • 2010 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў
  • 2012 год — 14 гаспадарак, 33 жыхары
  • 2019 год — 25 жыхароў
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кляці́шын, м.
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 22 снежня 2023.