Сумаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сумаўка
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,9[1] м
Даўжыня 2,38 км
Шырыня 0,68 км
Плошча 1,63 км²
Аб’ём 0,0111 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,03 км
Найбольшая глыбіня 29,6 м
Сярэдняя глыбіня 6,8 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,14 ‰
Празрыстасць 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 14,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сумаўка (Беларусь)
Сумаўка
Сумаўка
Сумаўка (Віцебская вобласць)
Сумаўка
Сумаўка
Map

Су́маўка[2] — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 8 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, за 0,3 км на поўдзень ад вёскі Янова.

Плошча паверхні 1,63 км². Даўжыня возера 2,38 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня 29,6[3] (29,9[2]) м, сярэдняя 6,8 м. Даўжыня берагавой лініі 6,03 км. Аб’ём вады 11,1 млн м³. Плошча вадазбору 14,4 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу і складаецца з 2 плёсаў — глыбакаводнага заходняга Гоўцы і ўсходняга Сумаўка (глыбіня 15,8 м). Схілы катлавіны вышынёй 1—5 м, спадзістыя. Берагі нізкія (да 0,2 м), месцамі забалочаныя, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўначы і захадзе возера вышыня берагоў складае 0,5—0,8 м. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбакаводная частка выслана ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці да 15 м. Сярод раслін: трыснёг, хвошч, гарлачыкі, шышняк, эладэя[3].
На ўсходзе ў возера ўпадае ручай з возера без назвы, на захадзе выцякае ручай у возера Сярэднік.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, сом, краснапёрка, лінь, сняток, мянтуз і іншыя рыбы.

Каля возера хутары Янова і Гентава.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
  2. а б БелЭн 2002.
  3. а б ЭПБ 1986.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]