Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў (Скокі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзіба Нямцэвічаў
Palace of Nemcevichi Skoki Brest region.JPG
52°09′21″ пн. ш. 23°38′15″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Скокі
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Марцэлій Нямцэвіч і Ядвіга Сухадольская
Дата пабудовы 1770-я
Будынкі:
сядзібны дом • фрагменты парку
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000110шыфр 112Г000110

Сядзіба Нямцэвічаў (Брэсцкі раён)
Сядзіба Нямцэвічаў
Сядзіба Нямцэвічаў

Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў — сядзіба ў вёсцы Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Скокі знаходзіліся ва ўласнасці роду Нямцэвічаў з XVII ст. Сядзіба ўяўляла сабой невялікі драўляны дом, флігель, некалькі гаспадарчых пабудоў, невялікі пладовы сад. У 1770 г. дом быў разабраны, газон заараны.

Новы мураваны палац быў пабудаваны Марцэліем Нямцэвічам і яго жонкай Ядвігай Сухадольскай у 1770-я гг. па праекце невядомага архітэктара ў іншым месцы, непадалёк ад колішняй сядзібы. Нельга з упэўненасцю сцвярджаць, што сённяшні выгляд палаца адпавядае першапачатковаму праекту. Можна толькі параўнаць яго з палацам на акварэлі Напалеона Орды 1860-х гг.

Сядзіба Нямцэвічаў на малюнку Напалеона Орды

Падчас Першай сусветнай вайны ў палацы размяшчаўся штаб кайзераўскай арміі. Падчас ваенных дзеянняў палац і парк былі моцна пашкоджаны, аднапавярховыя флігелі зруйнаваны. Напярэдадні падпісання Брэсцкага мірнага дагавора, заключанага РСФСР з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй 3 сакавіка 1918, у сядзібе Нямцэвічаў вяліся перамовы дэлегацый Савецкай Расіі і Германіяй з яе саюзнікамі[1]. Пасля Другой сусветнай вайны разбураны фамільная капліца, агароджа, брама, гаспадарчыя пабудовы.

Сядзіба да рэстаўрацыі

У 1997 годзе ў Калужскім абласным мастацкім музеі былі знойдзены 6 партрэтаў з сядзібы Нямцэвічаў, якія былі вывезены ў 1915 годзе з Скокаў у сувязі з наступленнем немцаў[2]. У 2010 федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Расіі» планавала перадаць Беларусі лічбавыя копіі палотнаў[1].

Пасля рэстаўрацыі комплексу ў 2012 г. пачаў функцыянаваць гісторыка-мемарыяльны музей.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Палац — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак. Мае характэрную для архітэктуры барока аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Асноўны аб'ём накрыты ламаным дахам. Уваходы ад галоўнага фасада і парку акцэнтаваны балконамі на гранёных слупах. Планіроўка ўсіх паверхаў анфіладная.

Плошча парку, сфарміраванага ў XVIII ст., складае 5 га. У цэнтральнай частцы існуе трохрадная алея, бліжэй да цэнтра парк перасякаўся невялікім каналам. Да сённяшніх дзён захаваўся прагулачны маршрут.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • У Скоках дамаўляліся аб міры / Валянціна Кастоўская // Беларусь. — 2012. — № 7. — С. 48—49.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]