Юрый Дзмітрыевіч Мароз
Юрый Дзмітрыевіч Мароз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын |
||||||
Папярэднік | Іван Шакола | ||||||
Пераемнік | Вадзім Папоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 мая 1950 (74 гады) в. Замужанне, Барысаўскі раён, Мінская вобласць |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Узнагароды |
Юрый Дзмітрыевіч Мароз (нар. 5 мая 1950, в. Замужанне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1974 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-механік сельскай гаспадаркі.
У 1974-1975 гадах — Інжынер-механік Дырэкцыі будуемага Барысаўскага комплексу па прамысловай вытворчасці свініны.
З 1975 па 1980 год працаваў старшым інжынерам — загадчыкам майстэрнямі па тэхнічным абслугоўванні і рамонту абсталявання саўгаса-камбіната "Барысаўскі" Барысаўскага раёна.
У 1980-1982 гадах — Начальнік аддзела камплектацыі Дырэкцыі па будаўнiцтву жывёлагадоўчага комплексу "Аршанскі" Аршанскага раёна.
У 1982-1983 гадах — Дырэктар Дырэкцыі будуемага комплексу "Камянецкі" Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1983-1996 гадах — Дырэктар саўгаса "Белавежскі" Камянецкага раёна.
У 1996-1997 гадах — Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама.
З лістапада 1997 года - першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[1].
2 снежня 1998 прызначаны на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].
14 ліпеня 2000 вызвалены ад пасады Міністра па стане здароўя згодна з пададзенай заявай[3].
Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі» Камянецкага раёна[4].
Член прэзідыума Камянецкага раённага Савета дэпутатаў. Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці па аграпрамысловай палітыцы, прыродакарыстанню і экалогіі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кандыдат эканамічных навук. Аўтар 20 навуковых прац, аднаго вынаходніцтва.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыны ІІІ ступені
- Ордэн Айчыны ІІ ступені (2017)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
- Медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5] (2006).
Зноскі
- ↑ ПАСТАНОВА Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1997 №1538 "Аб прызначэнні Ю.Д.Мороза першым намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь" (руск.)
- ↑ (недаступная спасылка) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.12.1998 №572 "Аб прызначэнні Ю.Д.Мороза Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь" (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 №390 "Аб вызваленні Ю.Д.Мороза ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь" (руск.)
- ↑ Афіцыйны сайт ААТ «Белавежскі»
- ↑ Пастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2006 г. № 410-ПСР3 Аб узнагароджанні Ю.Д.Мороза і В.І.Сарокі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.produkt.by/News/show/11144 Архівавана 6 сакавіка 2016.
- http://www.vb.by/society/18267.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
- http://www.batu.edu.by/content/vypusknikiАрхівавана 13 лістапада 2011.
- http://www.sovrep.gov.by/ru/senators-ru/view/mr-yury-moroz-ru-32/
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Выпускнікі аграмеханічнага факультэта БДАТУ
- Кандыдаты эканамічных навук
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
- Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі БДАТУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Камянецкага раённага Савета дэпутатаў
- Дырэктары саўгасаў