Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі
сцяг
1-ы Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
21 лютага 1991 — 28 кастрычніка 1994
Прэм'ер-міністр: Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Васіль Лявонаў
 
Нараджэнне: 6 верасня 1936(1936-09-06) (81 год)
в. Баяры, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Фё́дар Уладзі́міравіч Мірачы́цкі (нар. 6 верасня 1936, в. Баяры Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса, з 1964 года — дырэктар саўгаса «Слонімскі» Слонімскага раёна.

З 1969 года — намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, першы намеснік міністра, потым працаваў намеснікам Старшыні Дзяржплана, першым намеснікам Старшыні Дзяржаграпрама[1].

21 лютага 1991 прызначаны на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР[2].

28 кастрычніка 1994 вызвалены ад пасады Міністра ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].

У 1991 годзе быў абраны першым Старшынёй савета ўтворанага АКБ «Белаграпрамбанк», пасля адстаўкі працаваў там на пасадзе намесніка старшыні праўлення.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 30 навуковых і навукова-папулярных прац.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі