Васіль Васільевіч Дваранінавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Васільевіч Дваранінавіч
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
24 снежня 2003 — 25 мая 2004
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Зянон Ломаць
Пераемнік: Леанід Русак
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 10 красавіка 1948(1948-04-10) (71 год)
 
Узнагароды:

Ордэн «Знак Пашаны»

Васі́ль Васі́льевіч Двара́нінавіч (нар. 10 красавіка 1948, Пінскі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці вучоны-заатэхнік.

Да службы ў шэрагах Савецкай Арміі працаваў загадчыкам фермай калгасу ім. Мічурына Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Затым загадваў Пінкавічскай ветэрынарнай лячэбніцай.

У 1975-1990 гг. — прайшоў шлях ад галоўнага заатэхніка да старшыні калгаса "Дружба народаў" Пінскага раёна.

У 1990-1995 гг. — дырэктар міжгаспадарчы прадпрыемства "Паўднёвае" Пінскага раёна.

Працаваў старшынёй Пінскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990-1995), член Камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

З 13 студзеня 1997 па 19 снежня 2000 года — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, старшыня Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.

На працягу 2003 года займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці.

З 24 снежня 2003[1] года па 25 мая 2004[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 2004 г. працуе на пасадзе начальніка Смалявіцкага БКВП Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі