Сяргей Мікалаевіч Мельнік
Сяргей Мельнік | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Сяргей Мікалаевіч Мельнік | |
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1995[1] (24 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 170 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 5 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2013 — 2014 | ![]() |
0 (0) |
2014 | ![]() |
25 (1) |
2015 | ![]() |
14 (0) |
2017 | ![]() |
8 (0) |
2017 | ![]() |
12 (0) |
2018 | ![]() |
10 (0) |
2018 | ![]() |
9 (2) |
2019 — | ![]() | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
|
Сяргей Мельнік (нар. 5 ліпеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск». Выступаў за юнацкія каманды клуба, а ў сезоне 2013 трывала замацаваўся ў дубліруючым складзе «Мінска». Сезон 2014 таксама пачаў у дублі, але ў маі 2014 года быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2», у складзе якога выступаў у Першай лізе.
Па заканчэнні сезону 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Сяргей накіраваўся ў стан мазырскай «Славіі», але доўгі прагляд скончыўся беспаспяхова[2]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у «Віцебск», і ў красавіку 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У пачатку сезону 2015 гуляў за дубль віцебскага клуба. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:0).
У студзені 2016 года, пакінуўшы «Віцебск», праходзіў прагляд у складзе «Крумкачоў», але не падышоў[4] і ў выніку прапусціў сезон 2016 з-за траўмы. У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», у чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смаргоні»[5], пакінуў клуб па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года[6].
Сезон 2018 пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніта»[7], аднак у ліпені па пагадненні бакоў пакінуў клуб[8]. У жніўні 2018 года далучыўся да «Чысці».
У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[9].
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | ![]() |
31 | 0 |
2014 (пач.) | дубль | Мінск | ![]() |
6 | 1 |
2014 | Д2 | Мінск-2 | ![]() |
25 | 1 |
2015 | Д1 | Віцебск | ![]() |
14 | 0 |
2017 (1) | Д2 | Баранавічы | ![]() |
8 | 0 |
2017 (2) | Д2 | Смаргонь | ![]() |
12 | 0 |
2018 (1) | Д2 | Граніт | ![]() |
10 | 0 |
2018 (2) | Д2 | Чысць | ![]() |
9 | 2 |
Зноскі
- ↑ Sergey Melnik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ботяновский и Мельник покинули расположении "Славии" (руск.)
- ↑ Мельник и Комлев пополнили ряды "Витебска" (руск.)
- ↑ Мельник, Руденок и Одейссо не подошли "Крумкачам" (руск.)
- ↑ "Сморгонь" объявила о подписании четверых игроков (руск.)
- ↑ "Сморгонь" покинули 11 футболистов (руск.)
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)
- ↑ Первая лига. Тур 14. Садовский вне игры (руск.)
- ↑ Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)