Сяргей Мікалаевіч Сяргееў-Цэнскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Мікалаевіч Сяргееў-Цэнскі
руск.: Сергеев-Ценский, Сергей Николаевич
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Сергей Николаевич Сергеев
Дата нараджэння 18 (30) верасня 1875[1] ці 30 верасня 1875(1875-09-30)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1958(1958-12-03)[3][2] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, драматург, публіцыст, паэт, пісьменнік
Жанр раман, аповесць і апавяданне
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Сярге́еў-Цэ́нскі (сапраўднае прозвішча Сяргееў) Сяргей Мікалаевіч[4] (руск.: Сергей Николаевич Сергеев-Ценский[5]; 18 (30) верасня 1875 — 3 снежня 1958) — рускі савецкі пісьменнік, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Бабіна Тамбоўскай губерні (сучасны пасёлак Праабражэнне, Расказаўскага раёна Тамбоўскай вобласці Расіі) у сям’і настаўніка земскай школы. З пяці гадоў жыў у Тамбове[6]. Вучыўся ў пачатковым вучылішчы пры Екацярынінскім настаўніцкім інстытуце і ў Тамбоўскім павятовым вучылішчы[7]. Пасля смерці бацькоў Сяргей Мікалаевіч пераехаў у Чарнігаўскую губерню і ў 1892 годзе быў прыняты на казённы кошт у настаўніцкі інстытут у горадзе Глухаў[6]. Інстытут скончыў у 1895 годзе, працаваў настаўнікам. У верасні 1896 года выкладаў рускую мову ў Камянец-Падольскім гарадскім вучылішчы, працаваў выкладчыкам у розных гарадах Расіі[6]. У 1904—1905 гадах быў на ваеннай службе. Пасля звальнення са службы ў канцы 1905 года пасяліўся ў Алушце[6][7]. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны у жніўні 1941 года, С. М. Сяргееў-Цэнскі быў эвакуіраваны, жыў у Маскве, Куйбышаве, Алма-Аце[6]. У 1944 годзе вярнуўся ў Алушту.

Памёр Сяргей Мікалаевіч Сяргееў-Цэнскі ва ўзросце 83 гадоў 3 снежня 1958 года ў Алушце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца Сяргей Мікалаевіч Сяргееў-Цэнскі пачаў у 1898 годзе[4][5]. У 1892 годзе ў газеце «Тамбоўскія губернскія ведамасці» быў апублікаваны яго першы літаратурны вопыт — нататка «Кочетовская плотина»[6][7]. Паланёны прыгажосцю тамбоўскай ракі Цны, пісьменнік дадаў да свайго прозвішча псеўданім Цэнскі (руск.: Ценский) і пад гэтым імем увайшоў у літаратуру[6]. З 1900 года пачаў пісаць апавяданні, першыя з якіх («Забыўся» і «Тундра») былі надрукаваныя ў часопісе «Русская мысль» ў 1902 годзе[6]. Першы зборнік вершаў — «Думы і летуценні» (1901)[4]. Аўтар рамана «Паручнік Бабаеў» (1907), аповесцей «Прыстаў Дзярабін», «Баценька», «Маяк у тумане»; эпапей «Гарачая пара ў Севастопалі» (1937—1939), «Праабражэнне Расіі» (12 раманаў, 1914—1959), апавядання «Сапраўдныя людзі» (1943), зборніка вершаў «Родная зямля…» (1958); зборнікаў публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў «Пра высокае майстэрства» (1956), «Слова да маладых» (апублікаваны ў 1965 годзе), «Радасць творчасці» (апублікаваны ў 1969 годзе), а таксама п’ес і іншых твораў.

Апавяданне С. М. Сяргеева-Цэнскага «Аракуш» пераклаў на беларускую мову В. Рабкевіч[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік С. М. Сяргееву-Цэнскаму ў Алушце
  • Імем Сяргея Мікалаевіча Сяргеева-Цэнскага названа адна з вуліц Тамбова, на беразе ракі Цны ў 1975 годзе ўзведзены помнік пісьменніку. Яго імем таксама названы вуліцы ў Сімферопалі, Севастопалі, Алушце.
  • У 1966 годзе помнік пісьменніку ўстаноўлены ў горадзе Алушта.
  • У Копцеўскай сярэдняй школе (сяло Копцева Расказаўскага раёна Тамбоўскай вобласці) адкрыты музей імя С. М. Сяргеева-Цэнскага[7].
  • Напярэдадні стагоддзя з дня нараджэння пісьменніка быў выпушчаны паштовы канверт з яго партрэтам, а да 125-годдзя — паштовы канверт з выявай помніка Сяргею Мікалаевічу Сяргееву-Цэнскаму ў Тамбове[6].
  • У верасні 1995 года ў Тамбове прайшла Міжнародная канферэнцыя «С. М. Сяргееў-Цэнскі і сучаснасць», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка[6].
  • У 2000 годзе, у гонар 125-годдзя пісьменніка, у Тамбоўскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшоў літаратурна-музычны вечар[6].
  • У 2020 года музеем-запаведнікам С. Рахманінава «Іванаўка» і літаратурна-мемарыяльным музеем С. М. Сяргеева-Цэнскага была заснавана прэмія імя С. Н. Сяргеева-Цэнскага.
  • 25 красавіка 1994 года ў гонар С. М. Сяргеева-Цэнскага названы астэроід (4470) Sergeev-Censkij, адкрыты ў 1978 годзе астраномам М. С. Чарных[8][9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — ISBN 5-94848-307-X
  3. а б Сергеев-Ценский Сергей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г БелЭн 2002.
  5. а б ВСЭ 1976.
  6. а б в г д е ё ж з і к Сергей Николаевич Сергеев-Ценский (руск.) // Сайт Тамбоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
  7. а б в г Литературная карта Тамбовского края (руск.)
  8. (4470) Sergeev-Censkij // Dictionary of Minor Planet Names, edited by Lutz Schmadel (англ.)
  9. New names of minor planet. — Minor planet circulars. — 1994. — 25 красавіка (№ 23259). — P. 93—95. — 104 p.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]