Школа № 1 (Дружны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сярэдняя школа № 1 п. Дружны)
Школа № 1
Заснавана 1 верасня 1986
Тып школа
Сайт 1drugni.schools.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 п. Дружны» — установа сярэдняй адукацыі ў п. Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Школьны стадыён

Была адчынена 1 верасня 1986 года, дзе пачало вучыцца 389 вучня. У першы клас было прынята 115 вучняў, а першых выпускнікоў было ўсяго 12. У жніўні 1986 года завяршыліся працы па ўпарадкаванасці і адкрыцці блок-прыбудовы. З 1 кастрычніка зарабіла школьная сталова, да гэтага часу навучэнцы атрымвалі сухі сняданак.

Са студзеня 1987 года пачаўся паэтапны пераход у асноўны будынак школы. Будаўнічыя працы працягваліся і ў начны час. Першым быў здадзены ў эксплуатацыю 3-і паверх асноўнага будынка (студзень 1987 года), у лютым — сакавіку — 2-і паверх і, у красавіка-траўні — 1-ы паверх. У верасні 1987 года на 1 паверсе блок-прыбудовы былі адкрыты 4 спальні для першакласнікаў. У лістападзе 1987 года на 2 паверх асноўнага будынка пераведзена бібліятэка, зарабілі групы падоўжанага дня, пачалі дзейнічаць цяпліцы і вялікая спартовая зала.

У 1992 годзе ў звязку з вялікім наборам навучэнцаў было сфармавана 14 першых класаў. Дырэкцыя ЦЭЦ-5 перадала ва ўласнасць школы будынак дзіцячага саду «Беласнежка» для пачатковай школы. Яно і ў наш час выконвае гэту функцыю.[1]

На базе школы з 2015 года адкрыты спартовы клас па лёгкай атлетыцы пры Пухавіцкім ДЮСШ[2].

На 2017/2018 год у ёй навучалася 1109 навучэнцаў[3].

Музей[правіць | правіць зыходнік]

У школе ёсць унікальны музей беларускага нацыянальнага строю . З пачатку 2000-х настаўніца працы Галіна Аляксандраўна Цялятка і яе вучаніцы прарабілі велізарную даследчую працу і аднавілі больш за два дзясяткі нацыянальных касцюмаў з самых розных рэгіёнаў Беларусі[4].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі