Перайсці да зместу

Уагадугускае пагадненне (2007)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Уагадугускае пагадненне (фр.: Accord de Ouagadougou) — мірны дагавор, падпісаны 4 сакавіка 2007 года паміж прэзідэнтам Кот-д’Івуара Ларанам Гбагбо і лідарам групоўкі «Новыя сілы» Гіёмам Саро ў горадзе Уагадугу (Буркіна-Фасо)[1]. Дакумент паклаў канец Першай Івуарыйскай вайне. Пагадненне было чацвёртай па ліку мірнай ініцыятывай па ўрэгуляванні канфлікту. Дагавор абавязваў бакі спыніць агонь, дэмантаваць буферную зону паміж поўначчу і поўднем краіны, пачаць падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў. Кіраўнік мяцежнікаў хутка атрымаў пасаду прэм’ер-міністра. У сваю чаргу яго байцы павінны былі раззброіцца (усяго 40 тысяч паўстанцаў склалі зброю)[2].

У адрозненне ад папярэдніх пагадненняў, заключаных пры пасярэдніцтве Францыі і ПАР, гэта было заключана ў выніку прамых перамоваў паміж паўстанцамі і ўладамі Кот-д’Івуара.

Некаторую выгаду ад заключэння мірнага пагаднення атрымаў прэзідэнт Буркіна-Фасо Блез Кампаарэ, які змог зарэкамендаваць сябе як уплывовы палітык у Заходняй Афрыцы. Акрамя таго, гэта вырашыла шэраг праблем для яго краіны: знешні гандаль спыніўся ў выніку грамадзянскай вайны ў суседняй дзяржаве, бо большая частка яго ажыццяўлялася праз івуарыйскі порт Абіджан. У выніку імпартныя тавары сталі значна даражэйшымі, але пасля спынення баявых дзеянняў сітуацыя наладзілася[3].

Зноскі

  1. Vertrag von Ouagadougou vom 4. März 2007. download(недаступная спасылка) [1](недаступная спасылка)
  2. Bettina Engels: Ein bisschen Frieden. Labournet.de Germany, 8. Januar 2008. online Besucht am 14. November 2008.
  3. David Robert und Corinna Heuer: Die Côte d’Ivoire zwischen Aufbruchstimmung und Skepsis. Länderbericht des Regionalprogramms Politischer Dialog Westafrika, Konrad-Adenauer-Stiftung, 9. Mai 2007 (online)(недаступная спасылка) [2](недаступная спасылка). Besucht am 14. November 2008.