Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Акулаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Акулаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 красавіка 1954(1954-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2026(2026-02-10) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж, нацюрморт, сюжэтна-тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак авангардызм
Вядомыя працы

цыклы:

  • «Генералы»
  • «Маскі і вобразы»
  • «Партрэт і аўтапартрэт»
  • «Царквы і кляштары»
  • «Эрас і Танатас»
  • «Славутыя яўрэі»
  • «100 алігархаў Forbes»
  • «Месцы і людзі Беларусі»
  • «Анімалістычны цыкл»
  • «Футбалісты»
Заступнікі
Уплыў Уладзімір Садзін
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Іванавіч Акулаў (23 красавіка 1954(1954-04-23), Баранавічы, Брэсцкая вобласць — 10 лютага 2026(2026-02-10), Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі мастак-авангардыст, прадстаўнік другой хвалі беларускага авангарду.

Нарадзіўся 23 красавіка 1954 года ў Баранавічах. Займаўся ў Слуцку ў студыі выяўленчага мастацтва Гарадскога дома піянераў і школьнікаў у выкладчыка Уладзіміра Садзіна. Скончыў школу № 2 г. Слуцка.

Творчае амплуа мастака пачало фарміравацца ў час вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута (1976—1980). Асаблівы ўплыў у віцебскі перыяд на Акулава аказаў мастак і педагог Алег Рыгоравіч Арлоў[1] (1934—1995). Пазней стажыраваўся ў майстэрнях у Ленінградзе. Уваходзіў у мінскі арт-гурток «Галіна». Працаваў выкладчыкам выяўленчага мастацтва, дырэктарам Дома культуры ў вёсцы, вулічным мастаком, мастаком-афарміцелем у розных арганізацыях Беларусі і Расіі.

З 1985 года ўдзельнічаў у выстаўках.

Загінуў 10 лютага 2026 года ў пажары сваёй кватэры ў Слуцку[2].

Майстар партрэта, пейзажа, нацюрморта, кампазіцый з сімволікай-алегарычнымі сюжэтамі, ілюстрацый да літаратурных твораў.

З’яўляецца аўтарам шэрагу маштабных тэматычных цыклаў — «Маскі і вобразы», «Партрэт і аўтапартрэт», «Цэрквы і манастыры», «Вайна», «Генералы», «Вялікія людзі», «Усход», «Эрас і Танатас», «Нацюрморты», «Кветкі», «Самавары», «Славутыя яўрэі», «100 алігархаў Forbes», «Анімалістычны цыкл», «Месцы і людзі Беларусі», «Футбалісты» і інш.

Выканаў цыклы ілюстрацый да класічных творах сусветнай літаратуры — «Дон Кіхот» Сервантэса, «Мёртвыя душы» Гогаля і інш. Аформіў альбомы песень Яўгенія Антонавіча Ксяневіча «Лёт лебединый», «Имя твоё».

Аўтар вершаў.

Творы Уладзіміра Акулава захоўваюцца ў розных арт-інстытуцыях і прыватных зборах, сярод якіх:

Персанальныя выстаўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё выстаўкі «Месцазнаходжанне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск, 30 ліпеня 2013 года[4]

Адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск, лістапад-снежань 2014 года.

Персанальная выстаўка «Вітражы часу» Уладзіміра Акулава, Віцебскі мастацкі музей, Віцебск, красавік 2016 года

  • 15 верасня 2016 года — адкрыццё сумеснага мастацкага праекта «Сустрэча культур» — беларускага мастака Уладзіміра Акулава і эквадорскага мастака Рафаэля Дзіас Рыкальдэ ў Амбасадзе Эквадора ў Беларусі.
  1. ↑ Алег Рыгоравіч Арлоў
  2. ↑ В Слуцке горела квартира
  3. ↑ Владимир Акулов 65 лет(недаступная спасылка)
  4. ↑ Архівавана 4 ліпеня 2015.Архівавана 4 ліпеня 2015. Архівавана 4 ліпеня 2015. Архівавана 4 ліпеня 2015. belavangard.by 2013 — выставка Владимира Акулова «Местоположение» (руск.) Архівавана 4 ліпеня 2015.