Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч
Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Нісковіч У., Ігнацька А. і Нісковіч А. |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 2016[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, літаратурны крытык, публіцыст |
Гады творчасці | з 1965 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Уладзімір Ігнатавіч Анісковіч (нар. 25 кастрычніка 1932, в. Гасцілавічы Лагойскага раёна — 6 чэрвеня 2016) — беларускі літаратурны крытык, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1950 годзе рамеснае вучылішча ў Мінску. У 1950—1958 працаваў токарам і наладчыкам на Мінскім трактарным заводзе. У 1952—1956 гадах служыў на Балтыйскім флоце, пасля ў 1958—1969 гадах працаваў вадзіцелем тралейбуса ў Мінску.
Скончыў у 1971 годзе завочна факультэт журналістыкі БДУ. У 1969—1971 гадах працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1971—1975 — літсупрацоўнік аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Нёман», у 1975—1982 гадах — загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1982—1984 — супрацоўнік часопіса «Родная прырода». З 1985 года — рэдактар выдавецтва «Юнацтва».
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1979 года.
Памёр 6 чэрвеня 2016 года ў Мінску, дзе і пахаваны (паводле інфармацыі В. Шніпа)[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў нарысам у 1965. Пераклаў з балгарскай мовы на беларускую раманы І. Давыдкава «Белы конь за акном» (1981) і А. Гуляшкі «Вандроўнік блукае па свеце» (1988), аповесці С. Страціева «Кароткае сонца» («Далягляды», 1979), Г. Мішава «Зроблена ў правінцыі» («Далягляды», 1981), П. Вежынава «Вышэй за ўсё» і «Бар’ер» (1983), П. Незнакомава «Таямнічы карабель» (зборнік «Такая любоў», 1987), паасобныя творы іншых аўтараў. Выйшлі таксама ў перакладзе з балгарскай мовы творы для дзяцей «Жыў-быў хлопчык» А. Стаянава (1970), «Незвычайныя прыгоды Ліска» Б. Апрылава (1977), «Цмок» Н. Хайтава (1978), «Неверагодныя прыгоды Жыўкі» М. Лакатніка (1981), «Маленькі вадалаз» Д. Цончава (1982), «Мы, верабейкі» І. Радзічкава (1983), «Пан Трымай Мой Парасон» І. Мілева (1986). Таксама пераклаў «Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі» (1996).
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1996, у аўтарскім калектыве) — за «Бiблiятэку дзіцячай літаратуры народаў СССР» у 15 тамах.
- Узнагароджаны медалём.
Зноскі
- ↑ Памёр літаратурны крытык і перакладчык Уладзімір Анісковіч // Naša Nìva — 2016. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 1 сакавіка 2021.
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анісковіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Анісковіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя ў Мінску
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
- Супрацоўнікі МТЗ
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Крытыкі СССР
- Перакладчыкі СССР
- Публіцысты СССР
- Крытыкі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Перакладчыкі з балгарскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта