Уладзімір Максімавіч Белахвостаў
Выгляд
(Пасля перасылкі з Уладзімір Белахвостаў)
Уладзімір Белахвостаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Мількота | ||||||
Пераемнік | Андрэй Шорац | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1949 |
||||||
Адукацыя | Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1972; інжынер-механік) | ||||||
Узнагароды |
|
Уладзі́мір Максі́мавіч Белахво́стаў (нар. 1949, Бялынічы, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Бялынічах Магілёўскай вобласці ў 1949 годзе.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спэцыяльнасці інжынер-механік (1972).
1972—1983 — у структуры ВБМА «Прамтэхмантаж».
З 1983 — у арганізацыйных структурах Кампартыі БССР, старшыня Першамайскага раённага савета народных дэпутатаў г. Мінска.
З 1993 — намеснік старшыні Мінгарвыканкама, курыраваў пытанні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
З 24 снежня 2003 года — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Вызвалены ад пасады міністра 30 чэрвеня 2011[1].
Узнагароджаны ордэнам Пашаны.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)