Андрэй Віктаравіч Шорац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Шорац)
Андрэй Шорац
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
6 лістапада 2014 — 24 лістапада 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Мікалай Аляксандравіч Ладуцька
Пераемнік Анатоль Аляксандравіч Сівак
Сцяг Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі
30 чэрвеня 2011 — 6 лістапада 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Уладзімір Белахвостаў
Пераемнік Аляксандр Церахаў

Нараджэнне 12 красавіка 1973(1973-04-12) (50 гадоў)
Дзеці Іван, Дар’я
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Андрэ́й Ві́ктаравіч Шо́рац (12 красавіка 1973, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (20142018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1973 г. у Віцебску. У 1995 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 1999 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. У 1995—1997 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха ААТ «Віцебскі прыборабудаўнічы завод». У 1997—1998 гг. — першы сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта БПСМ Віцебска. У 19992002 гг. — вядучы інжынер, начальнік упраўлення кааператыўнай прамысловасці, начальнік упраўлення якасці Віцебскага аблспажыўсаюза.

У 2002—2005 гг. — начальнік аддзела энергетыкі і транспарту ўпраўлення прамысловасці, энергетыкі і транспарту, начальнік аддзела энергетыкі, транспарта і сувязі Віцебскага аблвыканкама.

У 20052010 гг. — начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама. З 8 чэрвеня 2010 года быў намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1]. 30 чэрвеня 2011 года быў адстаўлены[2] і павышаны да пасады міністра[3].

6 лістапада 2014 года прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Быў публічным чыноўнікам, адкрытым для журналістаў і людзей. Часта з’яўляўся на публіцы з жонкай і дзецьмі[4].

Вызвалены ад пасады 24 лістапада 2018 года ў сувязі з пераходам на іншую работу[5].

Дзейнасць на пасадзе старшыні Мінгарвыканкама[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Шорац выступаў супраць расшырэння горада Мінска, на карысць забудовы пустуючых, малаэфектыўна выкарыстанных і прамысловых тэрыторый унутры МКАД (у т.л. сядзібнай забудовы, т.зв. «прыватных сектараў»), частка якіх будзе знесена з 2020 па 2030-я гады[6]. У Мінску, паводле слоў Андрэя Шорца, нямала аб’ектаў-даўгабудаў.

У 2012 годзе каля ўваходу на станцыю метро «Няміга» планавалі аднавіць драўлянае Мінскае замчышча, якое, мяркуючы па легендах, размяшчалася на гэтым месцы ў XI стагоддзі. Аднак такі аб’ект у выніку вырашылі не будаваць, таму што гісторыкі, мастакі і скульптары канчатковага рашэння па гэтым пытанні не прынялі.

У 2017 годзе Андрэй Шорац заклікаў жыхароў двароў на Прывакзальнай плошчы сталіцы быць «гаспадарамі на сваёй тэрыторыі»[7], пасля чаго Міністэрства культуры Беларусі накіравала ў Мінскі гарвыканкам ліст з просьбай спыніць практыку грамадскага абмеркавання горадабудаўнічых праектаў, не ўзгодненых з міністэрствам, тым самым асудзіўшы забудову тэрыторыі каля «варот Мінска» і чыгуначнага вакзала[8].

Таксама ў сваёй дзейнасці Андрэй Шорац пачаў барацьбу з нелегальным гандлем у Мінску[9], абяцаў вырашыць пытанне з забяспечанасцю месцамі ў дзіцячых садах Мінска[10], а таксама ўзяць выкананне санітарных нормаў пад асаблівы кантроль[11].

Галоўнай задачай Шорца на пасадзе было рэфармаванне сістэмы ЖКГ у сталіцы, каб у далейшым перанесці гэты досвед на ўсю краіну. За чатыры гады ў мінскай сістэме ЖКГ падзялілі функцыі заказчыка і падрадчыка. Раённыя ЖРЭА былі перайменаваныя ў КУП «Жыллёвая камунальная гаспадарка» і пераведзены на гасразлік. ЖЭСы ператварылі ў жыллёва-эксплуатацыйныя ўчасткі (ЖЭУ). Функцыі работнікаў падзялілі, а тэхабслугоўваннем дамоў заняліся хаус-майстры. Дзякуючы гэтаму толькі за 2016 год было зэканомлена 29 мільёнаў. Акрамя таго, у Мінску з’явілася служба і сайт 115.бел, праз які гараджане могуць паведамляць пра тую ці іншую праблему і сачыць за яе вырашэннем[4].

Па яго ініцыятыве каля ратушы пачалі праводзіць дні нацыянальных культур, а Верхні горад, дзе была абмежаваная паркоўка, нарэшце напоўніўся жыццём[4].

Дзякуючы яму ў сталіцы пачалі будаваць тыпавыя басейны і стварылі вялікі парк экстрэмальных відаў спорту, стала з’яўляцца і больш муралаў, пачалося ўпарадкаванне вонкавай рэкламы, мясцовая ўлада выйшла ў сацыяльныя сеткі, а ў яе вертыкалі стала шмат маладых і актыўных чыноўнікаў[4].

Зноскі

  1. ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 8 июня 2010 г. № 879 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 30 июня 2011 г. № 876 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 30 июня 2011 г. № 288 «О назначении А. В. Шорца»(недаступная спасылка) (руск.)
  4. а б в г Реформа ЖКХ и не только. Чем запомнился Андрей Шорец на посту главы Минска Архівавана 14 мая 2019.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 459 «Об А. В. Шорце» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (24 лістапада 2018).
  6. Мэр Мінска Андрэй Шорац — пра лёс гарадоў-спадарожнікаў, пераносе заводу «Мотавела» і юбілейных новабудоўлях
  7. Мэр Мінска папракнуў жыхароў хат на Прывакзальнай плошчы ў безгаспадарчасці
  8. Мінкульт паставіў Мінгарвыканкаму з выгляду. Naviny.by
  9. «Мы іх разганяем, а яны зноў вяртаюцца». Мінскія ўлады аб’яўляюць «джыхад» несанкцыянаванаму гандлю
  10. Мэр Мінска паабяцала вырашыць пытанне з забяспечанасцю месцамі ў дзіцячых садках
  11. Выкананне санітарных нормаў на рынках Мінска ўзята на адмысловы кантроль

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]