Уладзімір Пятровіч Сыты
Уладзімір Пятровіч Сыты | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1943[1][2] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | кардыялогія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (1993) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Уладзімір Пятровіч Сы́ты[4] (нар. 5 сакавіка 1943) — вучоны ў галіне кардыялогіі, доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Бандары (Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1960 годзе скончыў сярэндюю школу ў Скідзелі і паступіў у Гродзенскі медыцынскі інстытут[5]. Інстытут скончыў у 1966 годзе. Працаваў намеснікам галоўнага ўрача раённай бальніцы ў гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці[5]. У снежні 1966 года прызваны на ваенную службу ў Савецкую Армію, а пасля звальнення са службы ў 1967 годзе працаваў ў Слонімскім туберкулёзным дыспансеры[5]. Неўзабаве, як афіцэр запасу, быў зноў прызваны ў армію і праходзіў службу ў Талінскім пагранічным атрадзе на пасадзе начальніка пункта медыцынскай дапамогі[5]. Пасля звальнення са службы ў 1971 годзе У. М. Сыты быў залічаны ўрачом-ардынатарам тэрапеўтычнага аддзялення гарадской бальніцы ў Таліне, дзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю[5]. У 1975 годзе пераведзены на працу ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, дзе займаў пасаду загадчыка аддзялення[5]. У1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Са студзеня 1980 года У. М. Сытаў абраны на пасаду асістэнта кафедры кардыялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (сучасны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»). У 1990—1999 гадах займаў пасаду галоўнага тэрапеўта Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Терапия ИБС с помощью ультразвука»[5]. У 1996 годзе абраны загадчыкам наноў створанай кафедры герыятрыі і геранталогіі, з 2003[5] года прафесар.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці У. П. Сытага — вывучэнне патагенезу, клінікі і лячэння захворванняў, звязаных з узростам, тэрапіі ішэмічнай хваробы сэрца з дапамогай ультрагуку. Аўтар больш за 200 навуковых публікацый, сааўтар чатырох манаграфій[5]. Пад кіраўніцтвам У. П. Сытага выканана і абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый[5]. У 1996—2001 гадах займаў пасаду старшыні праўлення Беларускага таварыства тэрапеўтаў[5]. Прэзідэнт Беларускага грамадскага аб’яднання герыятраў і герантолагаў, член праўлення Міжнароднага таварыства тэрапеўтаў[5].
Сярод апублікаваных прац:
- Актуальные вопросы патологии подросткового возраста и медицинского обеспечения подростков, учащейся и студенческой молодежи: материалы конференции (27 мая 1997 года) / [редколлегия: В. П. Сытый (главный редактор), Г. Н. Мурашко]. — Минск : [б. и.], 1997. — 61 с.;
- Артериальная гипертензия у пожилых: особенности этиопатогенеза, диагностики и лечения: Практ. пособие для врачей / В. П. Сытый. — Мн., 2002. — 20 с.;
- Практическое пособие по терапии / И. И. Гончарик, В. П. Сытый. — Мн.: Вышэйшая школа, 2002. — 524, [1] с.;
- Сердечно-сосудистые заболевания у пожилых / Сытый В. П. — Мн.: [б. и.], 2003. — 152 с.;
- Сердечно-сосудистые заболевания у пожилых / В. П. Сытый. — Минск: Зорны верасень, 2006. — 155 с.;
- Концептуальные основы деятельности общественных медицинских объединений в современной истории Беларуси / В. П. Сытый, С. В. Барковская // Материалы XI республиканской научной конференции по истории медицины и фармации, 3 ноября 2009 г., Витебск / [редколлегия: Э. А. Вальчук, Е. М. Тищенко (ответственные редакторы) и др.]. — Минск, 2009. — С. 54―55.;
- Медико-педагогические проблемы охраны здоровья учащихся и безопасности жизнедеятельности: материалы 10-й научно-практической конференции, Минск, 25 октября 2013 г. / под общей редакцией В. П. Сытого. — Минск: Тирас-Н, 2013. — 148 с.;
- Социальная медицина: (методическое пособие для студентов учреждений высшего образования, обучающихся по специальности 1-86 01 01 «Социальная работа») / Сытый В. П., Сытый Ю. В. — Минск: Тирас-Н, 2017. — 227 с.
- Аналіз паэтычнай творчасці паэта-медыка Карыцькi С. С. / Сыты У. П., Варывоцкі С. У., Мігаль Я. — Мн.: «Зималетто», 2012;
- Кантэксуальная прастора творчасці паэта-ўрача А. П. Мельнікава / Сыты У. П., Варывоцкі С. У. — Мн.: «Тирас-Н», 2014.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Звязда — Выдавецкі дом «Звязда», 1917. — 14804 экз. — ISSN 1990-763X Праверана 2 снежня 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 324. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Сытый Владимир Петрович // Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ Праверана 2 снежня 2023.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Сытый Владимир Петрович (руск.) // Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сы́ты Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Кардыёлагі СССР
- Кардыёлагі Беларусі
- Герантолагі Беларусі
- Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне