Уладзіслаў Лях

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзіслаў Лях
Uładzisłau Lach.2020.1.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 жніўня 1999(1999-08-13) (21 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 183 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 19
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2017 — Беларусь Дынама (Мінск) 4 (0)
2020 —   Беларусь Лакаматыў (Гомель)
Нацыянальная зборная**
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 красавіка 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2019.

Уладзіслаў Лях (нар. 13 жніўня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва» (у арэндзе з мінскага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе замацаваўся ў складзе дубля, часам таксама прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДАТУ» (7:0). Перад сезонам 2019 прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 30 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе мінчан.

У красавіку 2020 го’да быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву»[1].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у матчы за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Беларусь 12 0
2018 дубль Дынама Беларусь 27 1
2019 Д1 Дынама Беларусь 4 0
2020 (пач.) дубль Дынама Беларусь 2 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]