Уільям Пол Цёрстан
Уільям Пол Цёрстан | |
---|---|
англ.: William Paul Thurston | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1946[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 2012[3][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Дылан Пол Цёрстан[d][4] |
Род дзейнасці | матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тапалогія і матэматыка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Морыс Хірш[d][7] |
Вядомыя вучні | Томас Эрнст Вальдэмар Эрландсан[d][8] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Алана Уотэрмана[d] (1979) Філдсаўская прэмія (1982) Q126416289? (1986) прэмія Джозефа Дуба[d] (2005) |
![]() |
Уільям Пол Цёрстан (англ.: William Paul Thurston; 30 кастрычніка 1946, Вашынгтон — 21 жніўня 2012, Рочэстэр) — амерыканскі матэматык, адзін з піянераў маламернай тапалогіі, лаўрэат прэміі Філдса (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і інжынера-фізіка Лабараторый Бэла і швачкі. У 1967 годзе скончыў Нью-каледж у Фларыдзе, у дыпломнай працы прадставіў інтуіцыянісцкія асновы тапалогіі. Па заканчэнні каледжа паступіў ва Універсітэт Каліфорніі ў Берклі; студэнтам удзельнічаў у дэманстрацыях супраць В’етнамскай вайны. У 1972 годзе пад кіраўніцтвам Морыса Хірша абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Слаенні 3-мнагастайнасці, якія з’яўляюцца расслаеннямі на акружнасці».
Пасля абароны правёў год у Інстытуце вышэйшых даследаванняў у Прынстане, пасля чаго запрошаны ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут на пасаду дацэнта. У 1974 годзе атрымаў пасаду прафесара ў Прынстанскім універсітэце, дзе ў другой палове 1970-х — пачатку 1980-х гадоў атрымаў асноўныя вынікі ў маламернай тапалогіі.
У 1982 годзе стаў лаўрэатам Філдсаўскай прэміі, у намінацыі адзначаўся рэвалюцыйны ўклад у двухмерную і трохмерную тапалогію, які паказаў новыя ўзаемасувязі паміж аналізам, тапалогіяй і геаметрыяй, а таксама дэманстрацыю таго, што вялікі клас 3-мнагастайнасцей валодае гіпербалічнай структурай.
У 1992 годзе вярнуўся ў Берклі, заняўшы пасаду дырэктара мясцовага Інстытута матэматычных даследаванняў. У перыяд 1996—2003 гадоў быў прафесарам у Каліфарнійскім універсітэце ў Дэйвісе. З 2003 года — прафесар матэматыкі і інфарматыкі ў Карнельскім універсітэце.
У 2011 годзе перанёс аперацыю па выдаленні меланомы, пазбавіўшыся правага вока, аднак працягваў працу, актыўна ўдзельнічаў у канферэнцыях. Памёр у 2012 годзе ў выніку наступстваў ракавага захворвання.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. William Paul Thurston // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Bill Thurston dies. Праверана 22 жніўня 2012.
- ↑ https://www.washington.edu/regents/meetings/2010/may/items/acad/a-6.pdf#page=16
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Gabai D., Kerckhoff S. William P. Thurston,1946–2012 // Notices Amer. Math. Soc. / F. Morgan — AMS, 2015. — Vol. 62, Iss. 11. — P. 1318–1332. — ISSN 0002-9920; 1088-9477
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Вашынгтоне
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Рочэстэры (Нью-Ёрк)
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
- Таполагі
- Памерлі ад раку