Петэр Шольцэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петэр Шольцэ
ням.: Peter Scholze
Дата нараджэння 11 снежня 1987(1987-12-11)[1][2] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера алгебраічная геаметрыя[4] і тэорыя лікаў[4]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаэль Рапапорт[d][10]
Член у
Узнагароды
Сайт math.uni-bonn.de/people/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петэр Шольцэ (ням.: Peter Scholze; нар. 11 снежня 1987) — нямецкі матэматык, вядомы сваім укладам у тэорыю лікаў і алгебраічную геаметрыю, прафесар Бонскага ўніверсітэта (з 2012 года), лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Дрэздэне, вырас у Берліне, наведваў гімназію імя Генрыха Герца ў Фрыдрыхсгайне. У складзе зборнай Германіі ўдзельнічаў у Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе, дзе выйграў тры залатыя і адзін сярэбраны медаль. Вывучаў матэматыку ў Бонскім універсітэце, атрымаў ступень доктара філасофіі пад кіраўніцтвам Міхаэля Рапапорта.

З чэрвеня 2011 года — супрацоўнік Матэматычнага інстытута Клэя. У 2017 годзе абраны ў нямецкую акадэмію прыродазнаўцаў «Леапальдзіна». У 2016 годзе выступіў з пленарным дакладам на Еўрапейскім матэматычным кангрэсе, у 2018 годзе — з пленарным дакладам на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў.

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. Curriculum Vitae Prof. Dr. Peter ScholzeЛеапальдзіна. Праверана 11 снежня 2018.
  2. Peter Scholze // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.general-anzeiger-bonn.de/bonn/stadt-bonn/Peter-Scholze-tr%C3%A4gt-sich-ins-Goldene-Buch-der-Stadt-ein-article4003965.html
  4. а б Prof. Dr. Peter ScholzeМатэматычны цэнтр Хаўсдорфа. Праверана 8 лістапада 2018.
  5. Prof. Dr. Peter ScholzeБонскі ўніверсітэт. Праверана 6 лістапада 2018.
  6. Peter Scholze new director at the Max Planck Institute for MathematicsМатэматычны інстытут Макса Планка. Праверана 7 лістапада 2018.
  7. Prof. Dr. Peter ScholzeТаварыства Макса Планка. Праверана 8 лістапада 2018.
  8. Interview with Research Fellow Peter ScholzeМатэматычны інстытут Клэя, 2012. Праверана 6 лістапада 2018.
  9. Prof. Dr. Peter ScholzeМатэматычны цэнтр Хаўсдорфа. Праверана 7 лістапада 2018.
  10. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  11. Prof. Dr. Peter ScholzeЛеапальдзіна. Праверана 6 лістапада 2018.