Яфім Ісакавіч Зельманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яфім Ісакавіч Зельманаў
руск.: Ефи́м Исаа́кович Зе́льманов
Дата нараджэння 7 верасня 1955(1955-09-07)[1] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера алгебра, тэорыя груп, Jordan algebra[d], матэматыка[2] і Lie algebra[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1985)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Анатоль Шыршоў[d] і Леанід Бокуць[d][3]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яфім Ісакавіч Зельманаў (нар. 7 верасня 1955, Хабараўск) — савецкі і амерыканскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1994), вядомы працамі ў галіне камбінаторных праблем неасацыятыўнай алгебры і тэорыі груп, у прыватнасці доказам аслабленай гіпотэзы Бёрнсайда.

У 1977 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Новасібірскага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру.

Першая спроба Зельманава абараніць кандыдацкую дысертацыю адбылася 25 кастрычніка 1980 года (навуковыя кіраўнікі Анатоль Шыршоў і Леанід Бокуць). Хоць падчас абароны істотных прэтэнзій выказана не было, Навуковая рада пад кіраўніцтвам Юрыя Яршова адхіліла заяўку. Гэта стала скандалам, Шыршоў выказаў рэзкі пратэст і нават збіраўся выйсці са складу Навуковай рады. Па словах Сямёна Кутатэладзэ, Шыршоў нават заявіў, што жыць не хоча пасля гэтай выхадкі. Паўторная абарона дысертацыі адбылася дзякуючы ўмяшанню С. Л. Собалева — ужо пасля смерці Шыршова ў 1981 годзе.

Гэтая дысертацыя ўнесла вялікі ўклад у тэорыю ёрданавых алгебр — у ёй абагульнены некаторыя ўласцівасці канечнамерных ёрданавых алгебр на выпадак бясконцамерных алгебр.

У 1980—1987 гадах Зельманаў працаваў у Інстытуце матэматыкі ў Новасібірску (малодшы навуковы супрацоўнік з 1980 года, старшы навуковы супрацоўнік з 1985 года, вядучы навуковы супрацоўнік — з 1986 года). У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1987 годзе вырашыў важную праблему ў галіне алгебр Лі. У 1980-х гадах даказаў аслабленую гіпотэзу Бёрнсайда, за што пасля атрымаў Філдсаўскую прэмію.

Леанід Бокуць і Сяргей Новікаў пісалі, што Зельманава ў СССР цкавалі і пасля абароны дысертацыі, таму ў рэшце рэшт у 1987 годзе ён з’ехаў у ЗША. У 1990 годзе стаў прафесарам Вісконсінскага ўніверсітэта, у 1994—1995 гадах працаваў у Чыкагскім універсітэце.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 17 студзеня 2024.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. https://www.amacad.org/person/efim-zelmanov
  5. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  6. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.