Перайсці да зместу

Станіслаў Канстанцінавіч Смірноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Канстанцінавіч Смірноў
руск.: Станисла́в Константи́нович Cмирно́в
Дата нараджэння 3 верасня 1970(1970-09-03) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, даследчык
Навуковая сфера тэорыя імавернасцей і матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Макараў[d][2] і Віктар Хавін[d]
Член у
Узнагароды
Сайт unige.ch/~smirnov/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Канстанцінавіч Смірноў (нар. 3 верасня 1970, Ленінград, СССР) — расійскі і швейцарскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2010), уваходзіць у склад Грамадскай рады пры Мінадукнавукі (2012). З 2003 года прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта. Член Еўрапейскай акадэміі Academia Europaea (2013).

Пасля заканчэння СПбДУ быў запрошаны Мікалаем Георгіевічам Макаравым (яго курс слухаў у Санкт-Пецярбургскім аддзяленні Матэматычнага інстытута Сцяклова) у аспірантуру ў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, дзе ў 1996 годзе атрымаў ступень Ph.D. Стажыраваўся ў Ельскім універсітэце, некаторы час працаваў у Прынстане (Інстытут вышэйшых даследаванняў) і ў Боне (Інстытут матэматыкі Макса Планка).

Пазней стаў прафесарам Каралеўскага тэхналагічнага інстытута ў Стакгольме і даследчыкам у Шведскай каралеўскай акадэміі навук (2001).

З 2003 года працуе ў Жэнеўскім універсітэце. Там у яго займаўся над доктарскай і як постдак Юго Дзюмініль-Капен.

Зноскі