П’ер-Луі Ліёнс
| П’ер-Луі Ліёнс | |
|---|---|
| фр.: Pierre-Louis Lions | |
| | |
| Дата нараджэння | 11 жніўня 1956[1] (69 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Жук-Луі Ліёнс[d] |
| Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | матэматычны аналіз, дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d], матэматыка[3] і варыяцыйнае злічэнне[3] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Хаім Брэзіс[d][6] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
П’ер-Луі Ліёнс (нар. 11 жніўня 1956, Грас) — французскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі. Унёс значны ўклад у рашэнні нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын французскага матэматыка Жака-Луі Ліёнса. Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе Парыжа з 1975 па 1979 гады, вырашыў прысвяціць сябе навукова-даследчай працы ў галіне прыкладной матэматыкі і як вынік у 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Парыж VI пад кіраўніцтвам Брэзі. У 1979—1981 гадах працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. З 1981 па 1992 гады выкладаў ва Універсітэце Парыж-Дафін. З 1992 года выкладаў у Політэхнічнай школе Парыжа. У 2002 годзе прызначаны прафесарам у Калеж дэ Франс, дзе ён загадваў кафедрай «Дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных і іх прымяненне». У 2006 годзе назначаны членам Вышэйшага савета Францыі па пытаннях навукі і тэхналогій, у 2009 годзе назначаны прэзідэнтам Вышэйшай нармальнай школы Парыжа.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія фонду Дуаста-Блютэ Французскай акадэміі навук (1986)
- Прэмія IBM (1987)
- Прэмія Філіпа Морыса за ўклад у навуку (1991)
- Прэмія Ампера Французскай акадэміі навук (1992)
- Філдсаўская прэмія (1994)
- Прэмія Томсан (2004)
- Камандор ордэна Ганаровага легіёна (2013)
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1038560152 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 1 сакавіка 2023.
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1038560152 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
- ↑ www.ae-info.org
- Нарадзіліся 11 жніўня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Грасе
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Французскай акадэміі тэхналогій
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Францыі
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
