Ларан Шварц
| Ларан Шварц | |
|---|---|
| фр.: Laurent Schwartz | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 сакавіка 1915[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 ліпеня 2002[1][2][…] (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ансельм Шварц[d] |
| Маці | Claire Berthe Schwartz[d][6] |
| Жонка | Мары-Элен Шварц[d][7] |
| Дзеці | Марк-Андрэ Шварц[d] і Клаўдзіна Шварц[d] |
| Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, энтамолаг |
| Навуковая сфера | абагульненая функцыя[d][7], матэматыка[8] і distribution theory[d][9] |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Навуковы кіраўнік | Жорж Валірон[d][10] |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (1950) прэмія Хайнца Р. Пейгелса ў галіне правоў чалавека для вучоных[d] (1997) Канкур жэнераль[d] (1934) прэмія Франкёра[d] (1946) |
Ларан-Маіз Шварц (фр.: Laurent-Moïse Schwartz; 5 сакавіка 1915, Парыж, Францыя — 4 ліпеня 2002, там жа) — французскі матэматык, які ўнёс прыкметны ўклад у развіццё функцыянальнага аналізу, член групы Бурбакі, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1950).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і з Эльзаса. Бацька — Анзельм Шварц (Anselme Schwartz, 1872—1957) — хірург, член Французскай акадэміі навук; маці — Клер Дэбрэ (1888—1972) — з эльзаскага равінскага роду Дэбрэ (фр.: famille Debré), з якога выйшлі палітычныя дзеячы і навукоўцы; дзядзька Шварца па матчынай лініі Рабер Дэбрэ быў навукоўцам-медыкам і педыятрам, стрыечны брат — першы прэм’ер-міністр французскай Пятай рэспублікі Мішэль Дэбрэ. Жанаты з дачкой Поля Леві. Дачка замужам за французскім фізікам Урыэлем Фрышам, які працуе ў Швейцарыі.
У 1934 годзе паступіў у Вышэйшую нармальную школу, у 1937 годзе быў прызваны ў армію. Падчас акупацыі Францыі нацыстамі хаваўся ад гестапа па падробленых дакументах. У 1943 годзе, тым не менш, абараніў дысертацыю ў Страсбургу. Пасля вайны быў прафесарам у Сарбоне і Політэхнічнай школе.
Асноўныя працы ў галіне функцыянальнага аналізу, асабліва тэорыі абагульненых функцый, за абагульненне вынікаў якой атрымаў у 1950 годзе Філдсаўскую прэмію (Шварц сутыкнуўся з істотнымі цяжкасцямі, калі амерыканскія ўлады з-за левых перакананняў матэматыка паспрабавалі не дапусціць яго ў краіну для атрымання ўзнагароды). Пазней Шварц узмацніў раней атрыманыя вынікі, даказаўшы (разам з Жанам Дзьёданэ) тэарэмы аб дваістасці ў прасторах Фрэшэ. Таксама важныя яго працы ў галіне тапалогіі і матэматычнай фізікі.
Сярод яго вучняў найбольш вядомы Аляксандр Гратэндык.
Таксама займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю, быў чалавекам левых поглядаў (у маладосці адносіў сябе да трацкістаў, у сталым узросце — да дэмакратычных сацыялістаў), выступаў супраць французскай і амерыканскай інтэрвенцыі ў В’етнаме, французскай інтэрвенцыі падчас алжырскай вайны і савецкай падчас афганскай вайны.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Laurent Schwartz // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Fichier des personnes décédées mirror Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ http://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article3617
- ↑ Geni — 2006.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 1 лютага 2023.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ https://books.google.cat/books?id=Eqc0cyFR0AEC&pg=PA395 — С. 395.
- ↑ https://web.archive.org/web/20160213211534/http://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-s.html
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
- ↑ https://web.archive.org/web/20221123154504/https://pan.pl/czlonkowie/schwartz_laurent/
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 4 ліпеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Францыі
- Пахаваныя ў Францыі
- Выкладчыкі Сарбоны
- Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
- Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Трацкісты
- Сацыялісты Францыі
- Матэматыкі Францыі
- Матэматыкі XX стагоддзя
