Элон Ліндэнштраус
| Элон Ліндэнштраус | |
|---|---|
| іўр.: אילון לינדנשטראוס | |
| | |
| Дата нараджэння | 1 жніўня 1970 (56 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ёрам Ліндэнштраус[d] |
| Род дзейнасці | матэматык, педагог, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | матэматыка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Беньямін Вайс[d] |
| Член у | |
| Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (2010) прыз Блюменталя[d] (2001) прэмія Ферма (2009) прэмія Салема[d] (2003) прэмія Міхаіла Бруна[d] (2008) прэмія Эрдзёша[d] (2009) прэмія Несяху[d] (2001) |
Элон Ліндэнштраус (іўр.: אילון לינדנשטראוס; нар. 1 жніўня 1970, Іерусалім) — ізраільскі матэматык і выкладчык, першы ізраільскі лаўрэат прэміі Філдса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Іерусаліме, бацька — вядомы матэматык Ёрам Ліндэнштраус. У 18 гадоў атрымаў бронзавы медаль на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы. Падчас службы ў Арміі Абароны Ізраіля па праграме Тальпіёт атрымаў медаль Міністэрства абароны. Дэмабілізаваўся ў 26 гадоў у званні маёра.
Скончыў Яўрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме, атрымаў навуковае званне доктара (Ph. D.) у 1999 годзе. Працаваў у амерыканскіх універсітэтах: Стэнфард, Прынстан, а таксама ў Матэматычным інстытуце Клэя. З 2009 года — зноў у Ізраілі, прафесар у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.
У 2010 годзе першым з ізраільскіх матэматыкаў удастоіўся прэстыжнага медаля Філдса за работы па эргадычнай тэорыі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1044492996 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Lindenstrauss_Elon
