Перайсці да зместу

Флаваноіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Флаваноід)

Флавано́іды (ад лац.: flavus жоўты + грэч. eidos выгляд) — фенольныя злучэнні, якія ўтрымліваюцца ў вышэйшых раслінах (кветках, пладах, каранях, лісці, насенні, драўніне), радзей — у мікраарганізмаў і насякомых.

Вядома каля 2 тысяч флаваноідаў. Многія з іх — пігменты, якія надаюць афарбоўку розным органам раслін (напрыклад, антацыяны). Некаторыя валодаюць Р-вітаміннай актыўнасцю (напрыклад, руцін).

Выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці, для прыгатавання фарбавальнікаў, харчовых антыаксідантаў.

Флавоноіды вядомыя як раслінныя пігменты больш стагоддзі. Аднак першая праца, прысвечаная магчымай біялагічнай ролі флаваноідаў для чалавека, была апублікаваная лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Альбертам Сент-Дзьёрдзы ў 1936 годзе. Сент-Дзьёрдзы заявіў, што флаваноід, выдзелены з венгерскага чырвонага перцу, верагодна, садзейнічае ўмацаванню ломкіх сценак крывяносных сасудаў. Ён выказаў здагадку, што гэта злучэнне адносіцца да вітамінаў, і прапанаваў для яго назву «вітамін P».[1] Назва «вітамін P» ужывалася для абазначэння шэрагу флаваноідаў да 1950-х гадоў,[2] у пазнейшы перыяд была прапанавана назва біяфлаваноіды.[3][4]

Новая хваля цікавасці да флаваноідаў пачалася ў 1990-х гадах. Яна звязана з адкрыццём антыаксідантных уласцівасцяў флаваноідаў і іх здольнасці нейтралізаваць свабодныя радыкалы.[5]

Крышталічныя рэчывы белага, жаўтаватага (катэхіны), жоўтага (напрыклад, флавоны), аранжавага (халконы), чырвонага, сіняга і фіялетавага (антыцыяны) колераў. Ахоўваюць расліны ад ультрафіялету, драўніну ад хваробатворных грыбкоў. У чалавека і жывёл валодаюць процізапаленчым, антыаксідантным, проціпухлінным і іншым дзеяннем.

  1. Rusznyak S. P., Szent-Gyorgyi A. Vitamin P: flavonols as vitamins // Nature. — 1936. — Т. 138. — С. 27.
  2. THE BIOLOGICAL ACTIVITY OF A FLAVONOID (VITAMIN «P») COMPOUND / J Clin Invest. 1951 Apr; 30(4): 395—400. doi: 10.1172/JCI102456
  3. STUDIES ON THE ANALYSIS FOR AND THE PREPARATION OF FLAVONOID GOMPOUNDS Архівавана 20 снежня 2016., ORNL-1206, 1952 (англ.): «The term „vitamin P“ has been applied to flavonoids having this property; „bioflavonoid“ has been suggested as being more appropriate»
  4. https://www.sti.nasa.gov/thesvol2.pdf#page=217 Архівавана 20 снежня 2016. NASA Thesaurus. Volume 2. Rotated Term Display], НАСА, 2012, стр. 212: «Vitamin P — use bioflavonoid»
  5. Ross J. A , Kasum C. M. Dietary flavonoids: bioavailability, metabolic effects, and safety // Annu Rev Nutr. — 2002. — Т. 22. — С. 19—34. — PMID 12055336.