Флоранс Дэвуар
| Флоранс Дэвуар | |
|---|---|
| фр.: Florence Jacqueline Sylvie Devouard фр.: Florence Devouard | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Florence Jacqueline Sylvie Nibart[1] |
| Род дзейнасці | аратар, кансультант, актывістка, Вікі-рэзідэнт |
| Дата нараджэння | 10 верасня 1968 (58 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Bertrand Devouard[d] |
| Дзеці | Anne-Gaëlle Devouard[d] |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Сайт | devouard.org (фр.) |
Фло́ранс Ніба́р-Дэвуа́р (фр.: Florence Nibart-Devouard, нар. 10 верасня 1968, Версаль, Францыя) — французская вучоная-генетык, член савета павераных фонду «Вікімедыя».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Флоранс нарадзілася ў Версалі, але вырасла ў Грэноблі, пасля гэтага яна часта пераязджала з месца на месца, у прыватнасці, жыла ў Антверпене і штаце Арызона. Па стане на 2005 год яна жыве ў французскім Клермон-Феране. Замужам за Бертранам Нібар-Дэвуар, мае трох дзяцей: Вільяма, Ан-Гаэль і Тама.
Атрымала дыплом інжынера-агранома ў École Nationale Supérieure d’Agronomie et des Industries Alimentaires, мае ступень магістра генетыкі і біятэхналогій. Займалася даследаваннямі па паляпшэнні генетыкі раслін, а таксама біятэхналогіямі ўзнаўлення забруджанага грунта. У цяперашні час працуе ў французскай фірме, якая займаецца распрацоўкай прылад падтрымкі прыняцця рашэнняў у вобласці экалагічна рацыянальнай сельскай гаспадаркі.
З 2002 года ўдзельнічае ва франка- і англамоўных Вікіпедыях пад нікам Anthere, у 2004 годзе абрана ў савет павераных фонду Вікімедыя.
Зноскі
- ↑ https://www.bing.com/images/search?q=florence+jacqueline+sylvie+nibart&qpvt=Florence+Jacqueline+Sylvie+Nibart&form=IGRE&first=1
- ↑ https://web.archive.org/web/20130928081131/http://wikimediafoundation.org/wiki/Advisory_Board
- ↑ http://www.swissinfo.ch/eng/archive/What_the_future_holds_for_Wikipedia.html?cid=6389744
- ↑ http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/maps.12260/full
- ↑ http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/maps.12260/abstract
- 1 2 3 https://www.wikiloveswomen.org/team/florence-devouard/ Праверана 17 красавіка 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Флоранс Дэвуар- Біяграфія на сайце фонду
- Старонка ўдзельніка на Мета-вікі
- Заяўка на пераабранні ў 2005