Стаматыт
Стаматыт | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | K12. |
МКБ-10-КМ | K12.1 |
МКХ-9 | 528.0 |
МКБ-9-КМ | 528.0[1] і 528.00[1] |
DiseasesDB | 27158 |
MedlinePlus | 001052 |
MeSH | D013280 |
![]() |
Стаматыт (ад ст.-грэч. Στόμα - рот) — пашкоджанне слізістай абалонкі ротавай поласці. Бывае абмежаванае запаленне слізістай абалонкі языка — гласіт, дзёснаў — гінгівіт. Адрозніваюць: афтозны, катаральны, язвавы, некратычны; востры і хранічны; першасны і другасны. Складае звыш 70% хвароб слізістай поласці рота ў дзяцей.
Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]
Прадухіленню хваробы спрыяе багатая на вітаміны групы B, цынк, фалійную кіслату, жалеза і селен ежа, залечванне хворых зубоў, піццё толькі з асабістай пляшкі і шклянкі, змяншэнне прыкладання пальцаў да рота, ужыццё толькі мытай садавіны і гародніны, мыццё рук перад ядой[2].
Прычыны[правіць | правіць зыходнік]
Запаленню спрыяе забруджанне поласці рота, хвароба зубоў, зубныя адкладанні, дысбактэрыёз, вірусная інфекцыя (герпес), грыбок і алергія[3].
Праявы[правіць | правіць зыходнік]
Прыкметамі хваробы з'яўляюцца пачырваненне і напуханне слізістай поласці рота, сып, боль і непрыемны пах з рота[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Вольга Цыбульская. Стаматыт — гэта сур'ёзна // Краіна здароўя. — 23 снежня 2009. — № 53 (167). — С. 7.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . Прадпрыемства «Шык-Дэнталь». Праверана 26 чэрвеня 2013.
- ↑ Аляксандр Арцюшкевіч, З.Р. Валеева. Стаматыт // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2002. — Т. 15. — С. 142. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Стаматыт на Вікісховішчы |
---|