Беларус (1950)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларус

Галоўны рэдактар

Галіна Сурмач

Заснавана

1950

Мова

беларуская

Галоўны офіс

Hazeta Bielarus, 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY 11432, USA

ISSN

1054-9455


Сайт: www.bielarus.org (архіў 2003—2010), www.bazahq.org/gazeta-belarus (архіў 2010—2013)

«Беларус» — газета, выдаецца з 20 верасня 1950 г. у Нью-Ёрку на беларускай мове Беларуска-амерыканскім задзіночаннем.

Газета друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны. З газетай супрацоўнічалі Н. Арсеннева, А. Адамовіч, У. Глыбінны, Я. Каханоўскі, Ф. Кушаль, А. Саковіч і інш. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.

Альманах[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 году рэдактар «Беларуса» у 2003—2010 гадах Марат Клакоцкі выдае штогадовы літаратурны альманах «Беларус». Апублікаваць у ім свой твор можа кожны, хто піша па-беларуску і жыве за межамі Беларусі. На дадзены момант альманах з’яўляецца асобным праектам, не звязаным з сучаснай рэдакцыяй газеты.

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Выданне газеты «Беларус» ад снежня 2010 году пераняла рэдакцыйная калегія ў цалкам новым складзе.[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларус // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 346. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Юрэвіч, Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000) / Лявон Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 8). — ISBN 985-504-037-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]