Францішак Бартуль

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ф. Бартуль)
Jump to navigation Jump to search

Францішак БАРТУЛЬ (15 лістапада 19184 снежня 2005) — беларускі грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў вёсцы Бярозкі каля Прыдруйску (зараз гэта тэрыторыя Латвіі). Скончыў сярэднюю тэхнічную гімназію ў Дзвінску (Даўгаўпілс). У 1940 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Шчэціне, быў прызначаны перакладчыкам. Не вярнуўся пасля адпачынку ў Дзвінску. У 1943 г. скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся ў Мінскай афіцэрскай школе БКА (1944). З ліпеня 1944 г. — на эміграцыі. Знаходзіўся ў Кёнігсбергу, дзе працаваў у Камітэце самапомачы. У 1944—45 г. вучыўся на філасофскім факультэце Мюнхенскага каталіцкага ўніверсітэта, пазней — на філасофскім факультэце Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію, скончыў Лонданскі інстытут тэхнічнай стаматалогіі (атрымаў спецыяльнасць тэхніка-дантыста). Ад 24.12.1946 быў сябрам ЗБВБ, а ў 1949 г. абраны старшынёй арганізацыі. Пазней выконваў іншыя функцыі ў Галоўнай управе ЗБВБ. Быў сябрам ЗБК ад 1949 г., адным са стваральнікаў Беларускага хрысціянскага акадэміцкага аб'яднання «Жыццё» і Беларускага акадэміцкага каталіцкага таварыства «Рунь». У 1956 г. з жонкай выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, дзе меў дантыстычную майстэрню. Актыўны ўдзельнік беларускага жыцця. Уваходзіў у кіраўніцтва БАЗА і яго нью-ёрскага аддзела, быў сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус», ад 1982 г. старшынёй Рады дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага, членам Рады БНР. Памер у Мангэсэце на Лонг-Айлендзе (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на беларускіх могілках Божай Маці Жыровіцкай ў Іст-Брансуіку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арлоў Ул. Iмёны свабоды. (Бiблiятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) / пад рэд. К. Гарэлiк — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015 — 668 с.: iл.
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
  • Кіпель В. Бартуль // БелЭн у 18 т. Т. 2. — Мн., 1996.