Хасэ Эрнеста Соса
Хасэ Соса | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Хасэ Эрнеста Соса | |
Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1985[1] (34 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 183 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 8 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
2001 — 2002 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2002 — 2007 | ![]() |
143 (12) |
2007 — 2010 | ![]() |
35 (2) |
2009 — 2010 | → ![]() |
17 (3) |
2010 — 2011 | ![]() |
24 (1) |
2011 — 2014 | ![]() |
64 (17) |
2014 | → ![]() |
15 (0) |
2014 | → ![]() |
3 (0) |
2014 — 2016 | ![]() |
55 (12) |
2016 — 2018 | ![]() |
18 (0) |
2017 — 2018 | → ![]() |
9 (0) |
2018 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2003 | ![]() |
4 (0) |
2008 | ![]() |
5 (0) |
2005 — 2013 | ![]() |
19 (1) |
Міжнародныя медалі | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Пекін 2008 | футбол |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Хасэ Эрнеста Соса (ісп.: José Ernesto Sosa; нар. 19 чэрвеня 1985, Каркаранья, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Трабзанспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Змест
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Соса гуляў за аргенцінскі клуб «Эстудыянтэс» паміж 2002 і 2007 гадамі. У сезоне 2005/06 Хасэ паказваў шыкоўную гульню і дапамог клубу атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Аргенціны, а трэнер клуба Дыега Сімеонэ раіў яму перайсці ў рымскі «Лацыа», але насуперак усяму 24 лютага 2007 года ігрок перайшоў у мюнхенскую «Баварыю». «Эстудыянтэс» атрымаў 6 млн еўра плюс 10 % ад сумы любога будучага продажу іграка. Соса застаўся з «Эстудыянтэсам» на заключную частку турніру Клаўсуры 2007 года.
Праводзячы няшмат часу ў складзе нямецкага клуба Хасэ ў 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду ў свой былы клуб «Эстудыянтэс». Пасля сканчэння арэндавага пагаднення 30 жніўня 2010 года, Соса далучыўся да італьянскага клуба «Напалі», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[2].
26 ліпеня 2011 года, было абвешчана, што Хасэ Соса далучыўся да ўкраінскага клуба «Металіст»[3][4]. Соса ў новым клубе абраў сабе нумар 11 у гонар экс-сябра па камандзе Хуана Себасцьяна Верона. 28 чэрвеня 2012 года стаў капітанам харкаўскага клуба.
1 студзеня 2014 года далучыўся да складу «Атлетыка» ў шасцімесячную арэнду[5]. Разам з камандай паспрыяў перамозе мадрыдскага клуба ў чэмпіянаце Іспаніі. 31 жніўня 2014 года ігрок быў аддадзены ў арэнду турэцкаму клубу «Бешыкташ» і пазней выкуплены.
У жніўні 2016 года перайшоў у «Мілан»[6]. Улетку 2017 года «Мілан» узмацніўся новымі ігракамі, у выніку Соса страціў месца ў складзе. У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду турэцкаму «Трабзанспору»[7]. У студзені 2018 года «Трабзанспор» актывіраваў опцыю выкупа паўабаронцы за 3,4 млн еўра.
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
28 лютага 2007 года Соса быў выкліканы галоўным трэнерам зборнай Аргенціны Альфіа Басіле ў склад нацыянальнай каманды. Соса потым пра гэты момант казаў, што «ніколі не забудзецца на гэты аўторак», які супаў з пераходам Хасэ ў мюнхенскую «Баварыю». Дэбютаваў за зборную 9 сакавіка 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Мексікі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Эстудыянтэс»:
- Чэмпіён Аргенціны: 2006 (А)
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі: 2008
- Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2007
- Уладальнік Кубка Германіі: 2008
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2010
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2014
«Бешыкташ»:
- Чэмпіён Турцыі: 2016
«Мілан»:
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2016
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Аргенціна:
- Пераможца турніру на Алімпійскіх гульнях: 2008
Зноскі
- ↑ José Sosa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sosa completes switch to Napoli. Bayern Munich.
- ↑ Sosa wechselt nach Charkiw. Kicker.de.
- ↑ Exóticos destinos para José Sosa y Felipe Melo. Mercafutbol.com.
- ↑ Atlético agree Sosa loan deal. AS.
- ↑ Хосе Соса перешел из «Бешикташа» в «Милан». by.tribuna.com.
- ↑ «Трабзонспор» арендовал Сосу у «Милана». by.tribuna.com.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хасэ Эрнеста Соса
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце fussballdaten.de (ням.)
Алімпійская зборная Аргенціны — Алімпійскія гульні 2008 — Чэмпіён
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Устары (б) • 2 Гарай • 3 Мансон • 4 Сабалета • 5 Гага • 6 Фасіа • 7 Соса • 8 Банега • 9 Лавесі • 10 Рыкельмэ • 11 Дзі Марыя • 12 Парэха • 13 Акоста • 14 Маскерана • 15 Месі • 16 Агуэра • 17 Буананотэ • 18 Рамера (б) • 22 Навара (б) • трэнер: Серхіа Батыста |
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Санта-Фэ
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Трабзанспор
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Бешыкташ
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Ігракі ФК Металіст Харкаў
- Ігракі ФК Напалі
- Ігракі ФК Эстудыянтэс
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
- Алімпійскія чэмпіёны па футболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года